Мост дона Луіша
| Понты-ды-Дон-Луіш | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 41°08′24″ пн. ш. 8°36′34″ з. д.HGЯO | |
| Вобласць ужывання |
Чыгуначны Аўтамабільны Пешаходны |
| Перасякае | Дору |
| Месца размяшчэння | |
| Канструкцыя | |
| Агульная даўжыня | 385,25 м |
| Вышыня канструкцыі | 45 м[1] |
| Эксплуатацыя | |
| Канструктар, архітэктар | Léopold Valentin[d] і Théophile Seyrig[d] |
| Адкрыццё | 1886 |
Мост дона Луіша (парт.: Ponte de D. Luís) — чыгуначны, аўтамабільны і пешаходны мост цераз раку Дору ў Партугаліі. Злучае гарады Порту і Віла-Нова-ды-Гая. Пабудаваны па праекце вучня і кампаньёна Гюстава Эйфеля Тэафіла Сейрыга ў 1886 годзе. Названы ў гонар караля Луіша I.

Мост мае даўжыню 385,25 м і важыць 3045 тон, даўжыня арачнага пралёта складае 172 м, а яго вышыня — 44,6 м. Ніжні ўзровень, які праходзіць над самай паверхняй вады, звязвае раён Рыбейра горада Порту са скляпамі і віннымі складамі горада Віла-Нова-ды-Гая. Верхні ўзровень злучае верхні раён Порту, размешчаны побач з чыгуначным вакзалам Сан-Бенту, з верхняй часткай Віла-Нова-ды-Гая.
Понты-ды-Дон-Луіш з’яўляецца своеасаблівым сімвалам горада Порту. Яго выяву часта можна сустрэць на этыкетках мясцовага партвейна.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мост дона Луіша- Dom Luis Bridge on en.Broer.no Архівавана 23 мая 2011.