Луіш I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луіш I
D.Luis I.jpg
Brasão de armas do reino de Portugal.svg
Сцяг33-ы Кароль Партугаліі
11 лістапада 1861 — 19 кастрычніка 1889
Папярэднік Педру V
Пераемнік Карлуш I

Нараджэнне 31 кастрычніка (12 лістапада) 1838[1]
Смерць 19 кастрычніка 1889(1889-10-19)[1][2][…] (50 гадоў) ці 19 (31) кастрычніка 1889 (50 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Braganza-Saxe-Coburg and Gotha[d]
Імя пры нараджэнні Луіш Філіпэ Марыя Фернанда Педра дэ Алкантара Антоніа Мігель Рафаэль Габрыэль Ганзага Ксаўер Франсіска дэ Асіс Жуан Аўгуста Хуліа Вальфанда Саксен-Кобург-Гота і Браганза
Бацька Фернанду II[4]
Маці Марыя II[d][4]
Жонка Марыя Піа Савойская[d][5]
Дзеці Карлуш I і Afonso, Duke of Oporto[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць кароль, фатограф
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла Ордэн Святой Ганны I ступені Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa ордэн Зоркі Румыніі ордэн Збавіцеля рыцар ордэна Залатога руна Grand Master of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Grand Cross of the Sash of the Three Orders
Commons-logo.svg Луіш I на Вікісховішчы

Луіш I (парт.: D. Luís I; 31 кастрычніка 1838, Лісабон, Партугалія — 19 кастрычніка 1889, Кашкайш, Партугалія) — кароль Партугаліі з 11 лістапада 1861. Сын Марыі II і Фернанду II. Належаў да дому Саксен-Кобург-Гота, афіцыйна лічачыся прадстаўніком дынастыі Браганса.

Луіш I уступіў на трон пасля смерці свайго брата Педру V. Валадаранне Луіша было адзначана правядзеннем шэрагу ліберальных рэформ унутры краіны і адменай рабства ў калоніях. Партугалія пры ім зрабіла прыкметныя поспехі ў эканамічным развіцці. Таксама былі пашыраны каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы.

Луіш быў адукаваным чалавекам і пісаў вершы на роднай мове, але не меў ніякіх іншых талентаў, якія дазвалялі б праславіцца на палітычнай ніве, дзе ён апынуўся пасля смерці яго двух старэйшых братоў, Педру V і Фернанду.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўнутранай палітыцы кіраванне Луіша I было адзначана неарыгінальнай і неэфектыўнай зменай пераходных урадаў, сфарміраваных у розны час ліберальна настроенымі прагрэсістамі і — кансерватыўна — рэгенератарамі, якім кароль спрыяў. На гады кіравання Луіша прыйшоўся адзін з перыядаў унутранай стагнацыі ў Партугаліі, калі каралеўства ў найбольшай ступені адставала ад іншых заходнееўрапейскіх дзяржаў Еўропы ў палітычнай, эканамічнай, тэхналагічнай сферах.

Каланіяльная палітыка ў перыяд кіравання Луіша была адзначана замацаваннем за Партугаліяй заліва Дэлагоа ў 1875 годзе, а таксама стратай Партугаліяй сухапутнай мяжы паміж Анголай і Мазамбікам у сувязі з пачаткам актыўнай дзейнасці бельгійцаў у Конга.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1862 годзе ажаніўся з Марыя-Піяй (1847—1911) — дачкой італьянскага караля Віктара Эмануіла II. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:

  1. Карлуш I (1863—1908) — перадапошні кароль Партугаліі
  2. Афонса (1865—1920) — герцаг Порту
  3. Сын (нар. і пам. 27/28 лістапада 1866).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар караля названы мост Понтэ-дэ-Дон-Луіш праз раку Дору ў Партугаліі. Злучае гарады Порту і Віла-Нова-ды-Гая.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Louis king of Portugal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Luiz I de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ludwig I. (Portugal) // Brockhaus Enzyklopädie
  4. 4,0 4,1 Людовик I, португальский король // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 240.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Педру V
Кароль Партугаліі
1861-1889
Пераемнік:
Карлуш I