Мост у Тчэве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мост у Тчэве
Каардынаты: 54°05′34″ пн. ш. 18°48′45″ у. д.HGЯO
Перасякае Вісла
Месца размяшчэння
Колькасць пралётаў 12
Агульная даўжыня
  • 1 052 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мост у Тчэве (польск.: Most drogowy w Tczewie) — мост цераз Віслу ў Тчэве, Польшча. У момант увядзення ў эксплуатацыю ў 1857 годзе тчэўскі мост быў самы доўгім мостам у Еўропе і першым жалезным мостам на Вісле. Мост быў унесены Амерыканскай асацыяцый інжынераў будаўніцтва (ASCE) у спіс міжнародных помнікаў інжынернага будаўніцтва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Быў пабудаваны ў рамках Усходняй чыгункі, якая злучала Берлін і Усходнюю Прусію. Яго будаўніцтва пачалося ў 1845 годзе і скончылася ў 1857 годзе. Працай кіраваў нямецкі інжынер Карл Ленцэ, які надаў аб’екту манументальны характар, выкарыстоўваючы адначасова найноўшыя тэхнічныя рашэнні англійскай і амерыканскай інжынерыі.

Павелічэнне колькасці цягнікоў і вагі грузу прымусіла прускія ўлады пабудаваць у Тчэве новы чыгуначны мост, які быў адкрыты ў 1891 годзе. Стары мост быў прызначаны для аўтадарожнага руху.

У час Другой сусветнай ваны польскія жаўнеры ўзарвалі ўсходнюю і заходнюю часткі маста.

Да нашага часу захаваліся толькі тры арыгінальныя пралёты моста і чатыры вышкі, якія ў 2000 годзе былі ўнесены ў спіс помнікаў архітэктуры[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]