Мошы
Выгляд
Горад
Мошы
| ||||||||||||||
Мо́шы (англ.: Moshi) — горад у Танзаніі, адміністрацыйны цэнтр вобласці Кіліманджара.
Горад знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Танзаніі, каля падножжа гары Кіліманджара. Насельніцтва горада ў 1978 годзе складала каля 52 000[1] чал.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Горад з'яўляецца буйным гандлёвым і транспартным цэнтрам на чыгунцы Аруша—Танга і аўтамабільнай дарозе Аруша—Мамбаса (Кенія). Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, мылаварнай, абутковай прамысловасці, вытворчасць шкла і інш.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе дзейнічаюць шэраг навучальных устаноў. Сярод іх Stefano Moshi Memorial University College (SMMUCo), Kilimanjaro Clinical Research Institute (KCRI), Kilimanjaro School of Pharmacy, Міжнародная школа Мошы і інш.
Зноскі
- ↑ Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 206. — 671 с. с илл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 206. — 671 с. с илл. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The United Republic of Tanzania. 2012 POPULATION AND HOUSING CENSUS (англ.)
- International School Moshi Архівавана 8 верасня 2012. (англ.)