Музей Усходняй Азіі
Выгляд
Музей Усходняй Азіі | |
---|---|
Östasiatiska museet | |
![]() Лагатып | |
![]() | |
Заснаваны | 1926 |
Адкрыты | 1926 |
Месцазнаходжанне | Стакгольм |
Адрас | Tyghusplan |
varldskulturmuseerna.se/… | |
![]() |
Музей Усходняй Азіі (шведск.: Östasiatiska museet) — музей культуры Усходняй Азіі, размешчаны ў Стакгольме на востраве Шэпсхольмен.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей афіцыйна адкрыты ў 1926 годзе на аснове калекцыі шведскага археолага Юхана Андэрсана, сабранай ім у экспедыцыях 1920-х гадоў.
Калекцыі музея ахопліваюць больш чым 5000-гадовую гісторыю Кітая да дынастыі Мін ўключна, а таксама Японіі, Карэі і Індыі. Прадстаўлена сучаснае мастацтва Усходняй Азіі.
Працуе спецыялізаваная бібліятэка з калекцыяй гістарычных, рэлігійных і культуралагічных кніг.