Музей акупацый (Талін)
Музей акупацый | |
---|---|
Заснаваны | 1 ліпеня 2003 |
Адкрыты | 1 ліпеня 2003 |
Месцазнаходжанне |
вуліца Таампеа, 8, Талін, Эстонія |
Адрас | Ang. Toompea Street e Karli Boulevard |
Дырэктар | Хейкі Ахонен |
Адкрыты | аў.-нд. 11:00 - 18:00 ; пн. – зачынены; |
Білет | 2 EUR |
vabamu.ee | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музе́й акупа́цый (эст.: Okupatsioonide muuseum) — музей у Таліне (Эстонія), які знаходзіцца на рагу вуліцы Таампэа і бульвара Каарлі. Экспазіцыі музея прысвечаныя гісторыі Эстоніі ў 1940—1991 гадах, калі краіна была паслядоўна акупаваная СССР, нацысцкай Германіяй і зноў Савецкім Саюзам.
У 1999 годзе члены Эстонскага фонду Кістлер-Рытса (па-эстонску: Kistler-Ritso Eesti Sihtasutus) пачалі збор інфармацыі для будучай экспазіцыі і гістарычных даследаванняў. Было распачата супрацоўніцтва з Эстонскай міжнароднай камісіяй па расследаванні злачынстваў супраць чалавецтва, Эстонскай дзяржаўнай камісіяй па экспертызе палітыкі рэпрэсій, Асацыяцыяй «Memento», Даследчым цэнтрам савецкай эпохі ў Эстоніі, а таксама з расійскім таварыствам «Мемарыял» і іншымі арганізацыямі. Музей быў афіцыйна адчынены 1 ліпеня 2003 года.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Злева направа: бюсты эстонскіх камуністаў Ганса Пегельмана (пад нумарам 6), Лембіта Перна (нумар 5) і Яна Анвельта (нумар 4).
-
Бюст Леніна
-
Чамадан — адзін з сімвалаў «акупацыйных рэжымаў»
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Музей акупацыі Латвіі
- Музей савецкай акупацыі, Вільнюс
- Музей савецкай акупацыі, Кіеў
- Музей савецкай акупацыі, Тбілісі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Музей акупацый (Талін) на Вікісховішчы |