Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка
Профіль гістарычны
Заснаваны 1973
Падпарадкаванасць аддзел культуры Наваполацкага гарвыканкама
Месцазнаходжанне вул. Маладзёжная, 45а, 211440, г. Наваполацк, Віцебская вобласць
Памеры фонду 7837
Агульная плошча 2453
Выставачная плошча 750
Плошча запаснікаў 70
Адкрыты 11.00–19.00, акрамя панядзелка

Музей гісторыі і культуры горада заснаваны ў Наваполацку ў 1968 г.

Дзейнічаў на грамадскіх пачатках як гарадскі музей працоўнай славы. У кастрычніку 1973 музей стаў дзяржаўным і быў перайменаваны ў краязнаўчы. Першая экспазіцыя размясцілася ў адным з баракаў, узведзеных першабудаўнікамі горада. У 1987 музей быў зачынены на рэканструкцыю. У снежні 1996 у новым будынку прыняла першых наведвальнікаў экспазіцыя «Традыцыі і сучаснасць», якая расказвала пра ўзнікненне і развіццё народных рамёстваў і традыцый у Полацкім рэгіёне. У чэрвені 1998 музей атрымаў сучасную назву. Першым кіраўніком музея быў Р.В. Ціханаў. 3 1996 дырэктар Дз.П. Бароўская.

Фонды музея (2008) налічваюць каля 15 тыс. адз. захоўвання. Экспазіцыйная пл. 394 м². У верасні 2008 адкрылася новая стацыянарная экспазіцыя па гісторыі Наваполацка, прысвечаная 50-годдзю горада. 3 1984 працуе выставачная зала музея (у асобным памяшканні, пл. 150 м²), дзе праводзяцца выстаўкі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, разнастайныя зменныя выстаўкі, працуе салон-крама.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бароўская, Дз. Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка / Дз.П. Бароўская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси. – Мн., 2008. – С. 414.
  • Мартыненка, В. Музей яшчэ жывых легенд / В. Мартыненка // Беларусь. - 2001. - № 6. – С. 26.

Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1999. – Т. 5. – С. 233.

  • Наваполацкі гарадскі краязнаўчы музей//Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі – Мн., 1986. – Т. 3. – С. 733.
  • Лелека Л. Музей расчыніў дзверы / / Химик (Новополоцк). – 1997. – 17янв.
  • Сидорович О. Здесь будет музей-сад / / Народнае слова (Віцебск). – 1995. – 17 чэрв.
  • Факеев В. Живая вода музейного дела / / Народнае слова (Віцебск). – 1997. – 25 верас.
  • Факеев В. Чтобы возродиться, как птица Феникс, музею истории Новополоцка понадобилось 6 лет / / Народная газета. – 1993. – 29 студз.