Музей золата ў Перу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей золата ў Перу
ісп.: Museo Oro del Perú
Заснаваны 1968
Заснавальнік Miguel Mujica Gallo[d]
Месцазнаходжанне Ліма
Памеры фонду 8000 прадметаў
museoroperu.com.pe
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей золата ў Перу (ісп.: Museo Oro del Perú) — музей у горадзе Ліма. З'явіўся на аснове калекцыі Мігеля Мухіка Гало.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

На першым і другім паверсе музея прадстаўлена калекцыя зброі. Большасць залатых экспанатаў з некропаля народа Чыму, з поўначы краіны (штат Ламбайеке). Пачатак збірання калекцыі — 1935 год. Экспазіцыю прэзентуюць 8000 прадметаў, зробленых з срэбра і золата. Старажытныя перуанскія майстры выкарыстоўвалі для сваіх вырабаў розныя тэхнікі — каванне, ламініраванне, філігрань, паліроўку. Часам золата змешвалі з плацінай. У экспазіцыі прадстаўлены: залатыя пасмяротныя маскі, дыядэма, навушнікі, наплечнікі, рытуальныя нажы, кераміка, якія адносіцца да культур Чавін, Уары, Мачыка, а таксама туніка, пакрытая тысячай залатых пласцін і насілкі ўпрыгожаныя золатам і срэбрам уладароў Чан-чана. Таксама прадстаўлены залатыя пласціны, каралі, кароны усыпаныя каштоўнымі камянямі, келіхі, кубкі.