Музей незалежнасці (Баку)
Музей незалежнасці | |
---|---|
азерб.: İstiqlal Muzeyi | |
Заснаваны | 1919 |
Месцазнаходжанне | Азербайджан, Баку, AZ 1025, вул. Істыглаліят, 8 |
Праезд | Ст. метро «Сахіл» |
Дырэктар | Ферыдэ Шамс |
Адкрыты | аўторак — нядзеля, 09.00 — 18.00 |
istiqlalmuzeyi.gov.az | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей незалежнасці (азерб.: İstiqlal Muzeyi), або Музей «Істыглал» — музей, створаны 7 снежня 1919 года ў сталіцы Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, у горадзе Баку. Вялікую ролю ў стварэнні музея згулялі Г. Мірзаджамалаў і І. М. Агааглы. У музеі былі сабраныя археалагічныя знаходкі, творы мастакоў, асобнікі рэдкіх кніг, прадметы нумізматыкі, ювелірныя ўпрыгажэнні і інш.[1]
Музей размяшчаўся ў будынку парламента АДР (цяпер — будынак Інстытута рукапісаў Нацыянальнай Акадэміі Навук Азербайджана). Адзначаецца, што менавіта тады ў Азербайджане ўпершыню была зроблена спроба стварэння прававога дакумента па арганізацыі і захаванню музейных прадметаў. Музей праіснаваў усяго адзін год і не змог ажыццявіць ўсіх задуманых планаў. Ён быў ліквідаваны ў 1920 годзе, калі ў Азербайджане была ўсталяваная Савецкая ўлада. Матэрыялы, сабраныя ў музеі, сталі асновай для фондаў «Музэкскурс» і Азербайджанскага дзяржаўнага музея.[1]
Стварэнне гэтага музея лічыцца другой спробай стварэння ў Азербайджане музея.1
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]1.↑ Адзначаецца, што спроба стварэння першага музея на тэрыторыі Азербайджана была прадпрынятая Джалілем Мамедкулізадэ ў 1890 годзе, калі ён арганізаваў у школе вёскі Нехрэн (Нахічэванская АР) краязнаўчы музей, у якім былі сабраны матэрыялы, якія распавядаюць пра гісторыю Азербайджана. Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што ў пачатку ХХ стагоддзя ў Баку, пры дырекцыі народных вучылішчаў, меўся педагагічны музей, створаны педагогам А. С. Тхаржэўскім. Гэты музей служыў для навучальных мэтаў, ствараў і дэманстраваў метадычныя і наглядныя дапаможнікі. Ён быў закрыты ў 1920 годзе, пасля стварэння музеяў пры Наркамасветы. Таксама ў архівах былі выяўленыя і дакументы, якія распавядаюць, што Усерасійскае Тэхнічнае Грамадства пры сваім Бакінскім аддзяленні мела невялікі музей, які складаўся з 1500 экспанатаў, падзеленых па 13 аддзелам[1].
Зноскі
- ↑ а б в Г. Гафарава. История музейного дела в Азербайджане (Гісторыя музейнай справы ў Азербайджане) // часопіс : Вопросы музеологии (Пытанні музеялогіі). — 2010. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2014. (руск.)