Музей сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай
сербск.: Музеј савремене умјетности Републике Српске
Заснаваны 2004
Адкрыты 1971
Месцазнаходжанне Сцяг Рэспублікі Сербскай Рэспубліка Сербская, Баня-Лука, пл. Српских юнака 2
Адрас Трг српских јунака 2
msurs.net/index.p… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай (сербск.: Музеј савремене умјетности Републике Српске) — мастацкая галерэя, галоўная музейная ўстанова сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай. Працуе з 2004 года ў горадзе Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна, у будынку былога чыгуначнага вакзала на плошчы Сербскіх герояў. Музей прысвечаны захаванню культурнай спадчыны Рэспублікі Сербскай XX і XXI стагоддзяў, ажыццяўляе мастацкія выставы прац сучаснага мастацтва.

Гісторыя ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак музею паклала моцнае землетрасенне, якое адбылося ў 1969 годзе і прывяло да пашкоджання большасці будынкаў Баня-Лукі. Тады было вырашана правесці дабрачынны аўкцыён з ахвяраваных мастакамі твораў мастацтва, а атрыманыя сродкі скіраваць на аднаўленне горада. Акцыя аказалася паспяховай, у ёй узялі ўдзел многія сучасныя мастакі і мастацтвазнаўцы не толькі Югаславіі, але і замежжа — калекцыя сабрала больш 600 прац з усяго свету.

У выніку аўкцыён так і не адбыўся, бо фінансаванне аднаўленчых прац у дастатковай меры ажыццяўлялася з іншых крыніц. Калекцыя, як знак салідарнасці мастакоў усяго свету з пацярпелым горадам, была захавана, а ў 1971 годзе адмыслова для яе ў цэнтры горада адкрылі мастацкую галерэю, у будынку былога чыгуначнага вакзала на плошчы Сербскіх герояў. У 2004 годзе галерэю пераназвалі ў Музей сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай. З дня заснавання ўваход у музей — бясплатны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]