Мумтаз-Махал
Мумтаз-Махал | |
![]() |
|
Веравызнанне: | шыіты |
---|---|
Нараджэнне: | 6 красавіка 1593 Агра, Імперыя Вялікіх Маголаў |
Смерць: | 17 чэрвеня 1631[1] (38 гадоў) Бурханпур[d], Мадх'я-Прадэш, Індыя |
Пахаванне: | Тадж-Махал |
Дынастыя: | Дзяржава Цімурыдаў |
Бацька: | Abul-Hasan ibn Mirza Ghiyas Beg[d] |
Муж: | Шах-Джахан |
Дзеці: | Aurangzeb[d], Dara Shikoh[d], Murad Bakhsh[d], Shah Shuja[d], Jahanara Begum Sahib[d], Roshanara Begum[d] і Gauharara Begum[d] |
Мумтаз-Махал (6 красавіка 1593, Агра — 17 чэрвеня 1631) — у дзявоцтве Арджумананд Бану Бегам, любімая жонка ўладара імперыі Вялікіх Маголаў Шах-Джахана
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Яна была дачкою вядомага саноўніка падышаха Джахангіра везыра Абдул Хасана Асаф-хана. Дадзенае імя сваёй нявестке даў бацька Шах-Джахана Джахангір падчас шлюбнай цырымоніі[2]. Яно азначае «Упрыгажэнне палаца». Яе бацька Абдул Хасан Асаф-хан быў братам імператрыцы Нур-Джахан, жонкі Джахангіра. Арджумананд выдалі замуж 10 мая 1612 года ва ўзросце 198 гадоў. Яна стала трэцяй жонкай Шах-Джахана, нарадзіў яму 13 дзяцей. Падчас родаў 14-гф дзіця ў лагеры разбітым каля Бурханапура, у шатры Шах-Джахана, яна памерла.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Засмучаны яе смерцю Шах-Джахан загадаў пабудаваць у сталіцы сваёй імперыі маўзалей. ён быў пабудаваны праз 22 гады і атрымаў назву Тадж-Махал. Там была пахавана Мумтаз-Махал, а неўзабаве і Шах-Джахан. Зараз дадзены сімвал вялікага кахання і ўзор архітэктурнай дасканаласціз'яўляецца адноў з галоўнейшых славутасцяў Індыі.
Дзеці Мумтаз-Махал[правіць | правіць зыходнік]
- Хуралніса Бегам (1613—1616)
- Джаханара Бегам (1614—1681)
- Падшахзадэ Дара Шыкох (1615—1659)
- Шахзадэ Мухамад Султан Шах Шуджа Бахадур (1616—1660)
- Рошанара Бегам (1617—1671)
- Падышах Мухйі уд-Дзін Мухамад Аўрангзэб (1618—1707)
- Шахзадэ Султан Умід Бахш (1619—1622)
- Сурайя Бану Бегам (1621—1628)
- Шахзадэ Султан Мурад Бахш (1624—1661)
- Шахзадэ Султан Луфтала (1626—1628)
- Шахзадэ Султан Даўлат Афза (1628-?)
- Эхуснара Бегам (1630-?)
- Гаўхара Бегам (1631—1707)
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Mumtaz Mahal // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Тадж-Махал — контора Кука