Мурацан
Выгляд
Мурацан | |
---|---|
арм.: Մուրացան | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | арм.: Գրիգոր Տեր-Հովհաննիսյան |
Дата нараджэння | 13 снежня 1854 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1908 (53 гады) ці 12 верасня 1908[2] (53 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік |
Жанр | гістарычны раман[d] і драма |
Мова твораў | армянская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мураца́н (арм.: Մուրացան, сапр. Грыгор Тэр-Аванесян, арм.: Գրիգոր Տէր-Յովհաննիսեան; 13 снежня 1854, г. Шуша, Нагорны Карабах — 25 верасня 1908) — армянскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў епархіяльную школу (1873, г. Шуша). З 1878 года ў Тбілісі. Друкаваўся з пачатку 1880-х гадоў. У ранніх творах прапагандаваў хрысціянскую мараль. У аповесцях «Ноеў воран» (1899), «Апостал» (1902) і інш. — складанасць сацыяльнага становішча армянскага сялянства, у шматлікіх апавяданнях і рамане «Цэнтр адукацыі» (1892) — побыт і норавы гарадской буржуазіі. Аўтар гістарычнага рамана «Геворг Марзпетуні» (1896, выд. 1912) пра драматычны лёс армянскага народа ў X стагоддзі, п’есы «Рузан» (паст. 1882, выд. 1900).
Зноскі
- ↑ http://encyclopedia2.thefreedictionary.com/Muratsan,+Grigor
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сарынян С. Мурацан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).