Мургаб
Выгляд
| Мургаб | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 46 900 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Paropamisus[d] |
| • Каардынаты | 35°02′32″ пн. ш. 65°56′45″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Каракумскі канал |
| • Каардынаты | 38°03′36″ пн. ш. 61°20′20″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Каракумскі канал |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Мургаб (туркм.: Murgap) — рака ў Туркменістане і Афганістане. Даўжыня ракі 978 км, плошча басейна 46,9 тыс. км². Выток знаходзіцца ў Афганістане. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ля пасёлка Тагтабазар, што ў 486 км ад вусця, каля 52 м³/сек. Сярэдняя мутнасць вады 4500 г/м³. Побач з горадам Мары ў Мургаб уліваецца Каракумскі канал. Далей рака каналізаваная, у яе таксама ідзе сліў калектараў з аазіса Мары. Канал-калектар ідзе на паўночны захад, дзе на мяжы Ахалскага і Марыйскага велаятаў утварае сетку азёр. На рацэ размешчаны Ташкепрынскае, Казыклыбенцкае, Іалатанскае, Гіндукушскае і Сарыязінскае вадасховішчы.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |