Муса Хілаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муса Хілаль
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1961

Муса Хілаль (араб. موسى هلال‎‎ Mūsa Hilāl) — саветнік міністра ўнутраных спраў Судана і меркаваны лідар праўрадавага апалчэння «Джанджавід», якое прымае актыўны ўдзел у Дарфурскім канфлікце, змагаючыся супраць сепаратыстаў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Муса Хілаль нарадзіўся ў 1961 годзе, дакладная дата невядома. Яго клан Ум-Джалул ажыццяўляў кіраўніцтва арабскага племя махамідаў у Дарфуры[2]. Махаміды з’яўляюцца часткай больш буйной канфедэрацыі плямёнаў жывёлагадоўцаў (абала) племя Рызейгат[3]. Хілаль стаў лідарам апалчэння «Джанджавід», якое адказна за шэраг ваенных злачынстваў супраць грамадзянскага насельніцтва ў 2003 годзе ў рамках дзеянняў па барацьбе з паўстанцамі. 21 студзеня 2008 года федэральны ўрад Судана абвясціў аб прызначэнні Муса Хілаля на пасаду галоўнага саветніка ў МУС. Гэтая пасада дазволіла яму каардынаваць свае дзеянні з рэгіянальнымі лідарамі Дарфура[4].

У студзені 2014 года Хілаль пакінуў кіруючую Партыю нацыянальнага кангрэса Судана і заснаваў новы рух, вядомы як Суданскі рэвалюцыйны савет абуджэння[5]. Па стане на канец сакавіка таго ж года ён кіраваў уласнай адміністрацыяй у Паўночным Дарфуры, а яго войскі кантралявалі гарады Сараф-Умра, Кутум, Кабкабія і раён Эль-Ваха[6].

Хілаль быў арыштаваны ў лістападзе 2017 года і асуджаны за ваенныя злачынствы ў адносінах да мірных жыхароў[7].

Зыходзячы са слоў самога Муса Хілаля, ён займаўся наборам навабранцаў для «Джанджавід», хоць пастаянна адмаўляў прыналежнасць да Вярхоўнага камандавання джанджавідаў, і толькі з’яўляўся ўплывовым шэйхам у Дарфуры[8]. Хілаль таксама сцвярджаў, што дзеянні джанджавідаў арганізаваны і накіраваны федэральным урадам у Хартуме пад кіраўніцтвам прэзідэнта Судана Амара Хасана аль-Башыра. Як заявіў ён у відэаінтэрв’ю з Human Rights Watch, усе напады апалчэнцаў непасрэдна падрыхтаваныя суданскім урадам[9].

11 сакавіка 2021 года Муса Хілаль вызвалены. Памілаванне прадастаўлена Суверэнным саветам, установай, адказнай за пераходны перыяд у Судане. Аднак Хілаль застаўся пад санкцыямі ААН[10].

Зноскі

  1. "'Janjaweed leader' is Sudan aide", BBC News, 20 January 2008
  2. http://www.sudantribune.com/spip.php?article25660 Архівавана 17 кастрычніка 2019. "PROFILE: Musa Hilal from a convicted felon to a government official" Sunday Tribune 22 January 2008
  3. Flint, Julie. The Other War: Inter-Arab Conflict in Darfur. Small Arms Survey (1 кастрычніка 2010).
  4. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2009. Праверана 26 лістапада 2008. Musa Hilal: “Minister of Offense,” The New Republic Feb 1, 2008
  5. Janjaweed leader defects from NCP, establishes new political movement - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan(недаступная спасылка). www.sudantribune.com. Sudan Tribune. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  6. Musa Hilal 'establishes administration' in North Darfur. Праверана 17 снежня 2014.
  7. Sudan says militia leader arrested (27 лістапада 2017). Праверана 9 чэрвеня 2019.</ef>The Stunning Revenge of Sudan's Former 'Janjaweed'. MEMRI. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  8. Polgreen, Lydia. Over Tea, Sheik Denies Stirring Darfur's Torment(англ.), The New York Times (12 чэрвеня 2006).
  9. https://www.hrw.org/en/news/2005/03/01/darfur-militia-leader-implicates-khartoum(недаступная спасылка) "Darfur: Militia Leader Implicates Khartoum" March 1, 2006
  10. Sudanese militia leader Musa Hilal freed after pardon

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]