Муха пакаёвая
Jump to navigation
Jump to search
Муха пакаёвая | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Самка пакаёвай мухі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Musca domestica Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Муха пакаёвая (Musca domestica) — насякомае сямейства сапраўдных мух атрада двухкрылых.
Пашырана ўсюды. Адзін найбольш пастаянных насельнікаў жылых і гаспадарчых памяшканняў.
Даўжыня да 9 мм. Цела шэрае, укрыта валаскамі. У самца брушка чорнае з жаўтаватымі плямамі па баках. Лічынкі даўжынёю да 10 мм, жаўтавата-белыя, усёедныя, развіваюцца ў гнаі, кухонных адкідах і інш. Дарослыя кормяцца разнастайнымі цвёрдымі і вадкімі рэчывамі расліннага і жывёльнага паходжання. Адкладвае да 150 яец за 1 раз, дае да 10 пакаленняў за год. Жыццёвы цыкл 10—45 сутак.
Пераносчык узбуджальнікаў кішачных інфекцый, поліяміэліту, яец гельмінтаў і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзерункоў А. Муха пакаёвая // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.