Мучынга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мучынга
Краіна
РэгіёнПаўночная правінцыя
Найвышэйшая вяршыняМумпу 
Вышыня1893 м 
Мучынга (Замбія)
Мучынга

Мучынга — горны хрыбет у Паўночнай правінцыі Замбіі, які знаходзіцца на лініі водападзелу паміж басейнамі рэк Конга і Замбезі. З аднаго боку працякае рака Чамбешы, з другога Луангва. Даўжыня хрыбта каля 700 км, найвышэйшы пункт — гара Мумпу (1893 м)[1]. Уздоўж Мучынгі праходзяць транспартныя артэрыі, якія злучаюць Замбію з Танзаніяй. На поўначы размяшчаецца адзін з раёнаў вырошчвання кавы.

Зноскі

  1. Замбезі//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)