Конга (рака)
Конга Congo | |
Вышыня вытоку | 1 590 м |
Вусце | Атлантычны акіян |
Вышыня вусця | 0 м |
Даўжыня | 4 км |
Расход вады | 41 800 м³/с |
Вадазбор | 3 км² |
Ко́нга — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, пераважна ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, часткова на яе межах з Рэспублікай Конга і Анголай. Даўжыня 4320 км (ад вытоку ракі Луалаба), плошча басейна 3,7 млн.км². Па даўжыні займае 2-е месца ў Афрыцы (пасля Ніла), па плошчы басейна і воднасці 1-е месца ў Афрыцы і 2-е ў свеце (пасля ракі Амазонка).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вытокі на паўднёвым усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга на плато каля мяжы з Замбіяй, упадае ў Атлантычны акіян каля горада Банана. Верхняе цячэнне (да вадаспадаў Баёма да горада Кіншаса) у межах упадзіны Конга — раўнінная рака з шырокай далінай (да 20 км), падзяляецца рукавы і пратокі. Ніжняе цячэнне (ад горада Кіншаса да вусця) пераважна ў глыбокай цясніне Паўднёва-Гвінейскім узвышшы, шмат парогаў і вадаспадаў (вадаспады Лівінгстана і іншыя).
Каля горада Матады Конга выходзіць на вузкую прыморскую нізіну, рэчышча шырынёй да 1,5 км. Каля горада Бома пачынаецца эстуарый.
Прытокі[правіць | правіць зыходнік]
Галоўныя прытокі:
Да басейна Конга належаць буйныя азёры — Танганьіка, Ківу, Бангвеулу, Мверу і іншыя.
Гідралогія[правіць | правіць зыходнік]
Жыўленне дажджавое. Максімальныя паводкі ў вярхоўях у лістападзе-студзені, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у маі-чэрвені і лістападзе-студзені. Сярэдні гадавы расход вады 46 тыс. м³/с. Вялікія масы вады, якія Конга выносіць у акіян, апрасняюць яго на 75 кіламетраў ад берага. Цвёрды сцёк каля 50 млн.тон за год.
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Гідраэнергетычныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]
Значныя запасы гідраэнергіі (каля 390 ГВт). Вялікія ГЭС — Нзіла, Нсеке (на рацэ Луалаба), Інга (у ніжнім цячэнні).
Рыбалоўства[правіць | правіць зыходнік]
Рыбалоўства (тылапія, нільскі акунь, барбель. тыгравая рыба, прэснаводны селядзец).
Суднаходства[правіць | правіць зыходнік]
Агульная даўжыня суднаходных шляхоў каля 20 тыс.км. Уласна Конга (уключаючы Луалабу) суднаходная на большая частцы цячэння за выключэннем парожыстых участкаў, у абход якіх пабудаваны чыгуначныя лініі. Ніжэй горада Матады заходзяць акіянічныя судны.
Галоўныя рачныя парты — Бразавіль (Рэспубліка Конга), Кіншаса, Кісангані, марскія — Матады, Бома, Банана (Дэмакратычная Рэспубліка Конга).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.