Мыльны завулак (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мыльны завулак
Кіеў
укр.: Мильний провулок
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Акруга Юркавіца,
Падол
Раён Падольскі
Працягласць 220 м
Ранейшыя назвы Іарданскі
Паштовы індэкс 04080
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мыльны завулак (укр.: Ми́льний прову́лок) — завулак у Падольскім раёне горада Кіева, на схілах гары Юркавіца, мясцовасць Падол. Пралягае ад Кірылаўскай вуліцы (двойчы, утвараючы форму літары «П», разарваную ў цэнтры).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Завулак вядомы пад дзвюма назвамі: з XIX стагоддзя — Іарданскі (укр.: Йорданський) — ад размешчанага побач Іарданскага манастыра (не захаваўся), і на рубяжы XIX—XX стагоддзяў пад народнай назвай Мыльны (ад размешчанай тут мылаварні). Паступова гэтая назва зацвердзілася як афіцыйная.

Існавала таксама Іарданская вуліца, якая праходзіла паралельна цяперашнім вуліцам Завадской і Аленаўскай.

У доме № 14 падчас нацысцкай акупацыі Кіева ў 1941—1943 гг. дзейнічаў падпольны Падольскі райкам КП(б)У[1].

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]