Кірылаўская вуліца (Кіеў)
Кірылаўская вуліца Кіеў | |
---|---|
укр.: Кирилівська вулиця | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Акруга |
Курэнёўка, Абалонь, Пэтрыўка, Плоскае |
Раён |
Абалонскі, Падольскі раён, Шаўчэнкаўскі раён |
Працягласць | 5,1 км |
Ранейшыя назвы | Плоская, Кірылаўская, Курэнёўская (част.), Імя Яжова (част.), Вышгарадская (част.), Фрунзэ |
Назва ў гонар | Кірылаўская царква |
Паштовы індэкс | 04070 |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кірылаўская вуліца (укр.: Кири́лівська ву́лиця) — вуліца ў Кіеве, мясцовасці Падол, Плоскае, Курэнёўка. Пралягае ад Яраслаўскай да Беліцкай вуліцы. Працягам вуліцы з’яўляецца Вышгарадская вуліца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З XVIII стагоддзя вуліца фігуравала пад назвай Плоская (назва паходзіць ад гістарычнай мясцовасці Плоскае). У 1869 году вуліца стала называцца Кірылаўскай (па назве Кірылаўскага манастыра).
У 2-й палове XIX стагоддзя частка вуліцы паміж Аленаўская вуліцай і Курэнёўкай пачала забудоўвацца пераважна прамысловымі прадпрыемствамі — тут узніклі цагляныя заводы, існавалі вялікія піўзаводы. У 1891 г. па вуліцы быў пракладзены адзін з двух маршрутаў конкі. У 1896 годзе трамвайная лінія была электрыфікавана і праходзіць тут і дагэтуль, з’яўляючыся найстарэйшай трамвайнай лініяй горада.
У 1935 годзе вуліцу перайменавалі ў гонар М. В. Фрунзэ (імя Фрунзэ). У 1939 годзе, пасля траплення ў няміласць савецкага наркама ўнутраных спраў М. І. Яжова, да вуліцы Фрунзэ далучылі вуліцу імя Яжова (раней званую Курэнёўскай вуліцай, вядомую з 2-й паловы XIX стагоддзя як цэнтральная дарога Курэнёўкі, у 1937—1939 гадах — імя Яжова), а таксама частку Вышгарадскай вуліцы.
22 студзеня 2015 года на сесіі Кіеўскага савета было прынята рашэнне аб вяртанні вуліцы гістарычнай назвы — Кірылаўская[1]. Рашэнне было афіцыйна апублікавана і ўступіла ў сілу 27 лютага[2].
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік Анатолю Кузняцову — памятны знак ахвярам Бабінага Яра. Скульптар Уладзімір Журавель. Бронза, 2009 г., вул. Кірылаўская, 109-В/1
- Памятны знак электратранспартнікам, якія загінулі ў час Курэнёўскай трагедыі, вул. Кірылаўская, 132
-
Падалянам-ліквідатарам
-
Да 25-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы
-
Помнік Анатолю Кузняцову
-
Памятны знак электратранспартнікам, якія загінулі ў час курэнёўскай катастрофы
-
Помнік кіеўскаму трамваю, 1928 года выпуску (1987, дэмантаваны ў 2015 і перамешчаны ў музей[3])
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Пачатак Кірылаўскай вуліцы. Выгляд з гары Шчэкавіца
-
Даходны дом, № 2/9
-
Царква Дзмітрыеўская (Канстанціна і Алены), дом № 8/6
-
Будынак рачнога вучылішча, дом № 9/3
-
Завод піваварны М. Рыхерта, дом № 35
-
ЗАТ «Піўзавод на Падоле», дом № 41
-
Галоўны корпус хірургічнай бальніцы І. і М. Зайцава, Кірылаўская вул., 61
-
Будынак кафлянага завода, Кірылаўская вул., 64
-
Акушэрская клініка Жаночага медыцынскага інстытута, дзе працаваў В. П. Пратапопаў (псіхіятр, акадэмік), Кірылаўская, 103
-
Комплекс вучылішча імя С. Грушэўскага
-
Кірылаўская вуліца ля Курэнёўскага парку
-
Курэнёўскі парк
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Кіеўсавет вярнуў вуліцы Фрунзэ гістарычную назву". Левы бераг. 22.01.2015.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) (укр.) - ↑ «Хрэшчатык». — № 29 (4625). — 2015. — 27 лютага. — С. 6. Архівавана 27 лютага 2015. (укр.)
- ↑ На Курэнёўцы знік помнік першаму трамваю Кіева Архівавана 25 жніўня 2016. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кірылаўская вуліца на сэрвісе Яндэкс.Панарамы. (руск.)