Мэры Сміт Джонс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мэры Сміт Джонс (англ.: Marie Smith Jones); 14 мая 191821 студзеня 2008 — апошняя з прадстаўнікоў амерыканскіх індзейцаў паўднёвай Аляскі, якія гаварылі на мове эяк. Яна была ганаровым правадыром племені эяк і апошнім чыстакроўным іх прадстаўніком[1].

Мэры нарадзілась у невялікім горадзе Кардова на Аляске. 5 мая 1948 года яна выйшла замуж за рыбака Уільяма Ф. Сміта. Хаця яны мелі дзевяць дзяцей, яны так і не навучылісь размаўляць на гэтай мове, таму што ў тыя часы лічылась ганебным. У 1970-я гады яна пераехала ў Анкорыдж. Для таго каб захаваць мову эяк, Сміт Джонс працавала з лінгвістам Майклам Краусам, які склаў слоўнік і граматыку. У 1990-я гады памер яе апошні брат, і яна засталась адзіным носьбітам гэтай мовы.

Пазней Мэры сталапалітычным актывістам і двойчы вытупала ў ААН па праблеме рэдкіх і знікаючых моў. Яна таксама займалася пытаннямі якія тычыліся індзейцаў і іх навакольнага асяроддзя[1].

У 2005 годзе у сваім інтэрв'ю Сміт Джонс распавяла, што яе імя на мове эяк - Udach' Kuqax*a'a'ch, якое перакладаецца як «гук, які склікае людзей здалёк»[2]. У раннім узросце яна пакутавала з-за алкагалізма, але ў пачатку 1950-ых кінула піць у сувязі з тым, што абзавелася сям'ёй і дзецьмі. Але іншую сваю шкодную звычку - паленне - яна не кінула аж да смерці[3].

Мэры Сміт Джонс памерла 21 студзеня 2008 года ва ўзросце 89 гадоў у сваім доме ў Анкорыджы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]