Мюнстэр (сыр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мюнстэр, сыр)
Сыр Мюнстэр

Мюнстэр, таксама Мюнстэр–Жэрамэ (фр.: Munster, Munster-géromé) — мяккі французскі сыр з каровінага малака, з адмытаю скарынкаю, адзін з найстаражытных у Еўропе. Мае моцны, характэрны водар і смак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сыр «Мюнстэр» пачалі вырабляць у 660 годзе манахі–бенедыкцінцы ў кляштары, вакол якога ўзнік горад Мюнстэр. Яго вытворчасць хутка распаўсюдзілася і ў заходнім накірунку, на іншы бок Вагезаў (у сучаснай Латарынгіі, пераважна ў раён гораду Жэрармэр (адсюль яго другая назва — Мюнстэр–Жэрамэ).