Мядзінінскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мядзінінскае ўзвышша
літ.: Medininkų aukštuma
Каардынаты: 54°32′ пн. ш. 25°38′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Літва
physical
Мядзінінскае ўзвышша
Мядзінінскае ўзвышша

Мядзінінскае ўзвышша[1] (літ.: Medininkų aukštuma) — заходняя частка Ашмянскага ўзвышша, геамарфалагічны падраён на тэрыторыі Літвы. Найвышэйшыя пункты: Аўкштояс (293,8 м, самы высокі пункт Літвы), Юазапіне (293,6 м). На поўначы, на мяжы з Беларуссю ляжыць Буйвідзкае ўзвышша (літ.: Buivydžių aukštuma), яго самы высокі пункт мае абсалютную адзнаку 302 м (ці 301 м) і знаходзіцца ў Астравецкім раёне Беларусі.

Узвышша сфарміравалася ў час сожскага зледзянення, як лёдападзельны масіў, што раздзяляў Вілейскую і Мяркіскую ледавіковыя лопасці. Пазней тэрыторыя апынуася ва ўскраіннай зоне паазерскага ледавіковага покрыва, на схілах і падножжах масіва ў выніку актыўнай дзейнасці ледавіковых языкоў узніклі лускавата-насоўныя і складкаватыя формы. Так з’явілася сістэма невялікіх марэнных масіваў, дробных град і ўзгоркаў, што вызначае сучаснае аблічча мясцовасці.

Панарама Мядзінінскага ўзвышша.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Літва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]