Мяцельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мяцельнік на паравозе

Пуцеачышчальнік, мяцельнік (састарэлая назва: скатаадкідальнік, скатаскідвальнік, скатаадбойнік ад англ.: cowcatchercowcatcher, таксама існуе жарганізм намяцельнік) — падобнае з бульдозерным адвалам прыстасаванне, зманціраванае на пярэдняй часткі лакаматыва або галаўным вагоне МВРС, для скіду з чыгуначнага пуці любых старонніх прадметаў: жывёлы, снегу, бярвення, аўтамабіляў і т. п., не дапушчаючы траплення іх пад рухомы састаў, што можа выклікаць пашкоджанне абсталявання, якое знаходзіцца пад дном (асабліва тармазнога) або сход з рэек.

У залежнасці ад выгляду рухомага саставу і мясцовых умоў пуцеачышчальнік можа выконвацца ў форме рашоткі, шчыта. На дарогах, дзе частыя снежныя заносы на пуцях, прымяняюцца пуцеачышчальнікі ў выглядзе плугавога адвалу. На хуткасным ПС мяцельнік таксама выконвае ролю абцякальніка.

Архаічная назва, што прымянялася некаторы час пасля вынаходкі гэтай прылады — скатаадкідальнік, літаральны пераклад з англ.: cowcatchercowcatcher — «скатаўлоўнік». Хоць гэта назва і выкарыстоўваецца да гэтага часу ў некаторых афіцыйных дакументах (пратаколы ДТЗ на чыгуначных пераездах) і неадмыслоўцаў, шырока яна не ўжываецца.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]