Чыгуначны пуць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чыгуначны пуць з жалезабетоннымі шпаламі.

Чыгуначны пуць — складаны комплекс лінейных і засяроджаных інжынерных збудаванняў і ўладкаванняў, якія размешчаны ў паласе адводу і ўтвараюць дарогу з накіроўвалай рэйкавай каляінай.

Рэйкавая каляіна ўтворана з рэек, шпалаў, змацаванняў і іншых элементаў, якія разам складаюць верхнюю будову пуці. Земляное палатно, якое прадстаўляе сабой загадзя падрыхтаваную паверхню зямлі, якое ў сукупнасці з штучнымі збудаваннямі ў месцах перасячэння чыгуначнымі пуцямі рэк, буйных ручаёў, яраў і таму падобнага ўтвараюць ніжнюю будову пуці. Да элементаў чыгуначнага пуці таксама адносяць стрэлачныя пераводы, водаадводныя і ўмацавальныя збудаванні, дарожныя знакі.

Усе чыгуначныя лініі праходзяць па адмысловым трасам па па якіх, у сваю чаргу, праходзяць пуці, якія маюць уласныя восі. За вось пуці прымаюць гарызантальную лінію, якая праходзіць пасярэдзіне паміж рэйкавымі ніткамі каляіны. Улічваючы, што чыгуначныя лініі могуць быць не толькі аднапутнымі, то вось пуці і лінія трасы супадаюць толькі на аднапутных лініях.

Вертыкальны разрэз зямной паверхні і землянога палатна па трасе лініі называецца падоўжным профілем чыгуначнай лініі. Кожная чыгуначная лінія падзелена на роўныя ўчасткі, якія абмежаваны пікетамі. Даўжыня такога ўчастку складае 100 метраў. Праз кожны кіламетр усталёўваюцца кіламетровыя слупы, якія пазначаюць адлегласць ад пачатку лініі.

Для памяншэння аб'ёму і кошту земляных работ, падоўжны профіль праектуецца з максімальным набліжэннем да натуральнага абрыса зямной паверхні. У месцах пераадолення перашкод участкі чыгунак выконваюць пад вуглом да гарызонту. Гэтыя вуглы называюць ўхіламі: спускамі і ўздымамі. Ухіл для цягніка, які рухаецца ад ніжэйшай кропкі да вышэйшай называецца уздымам, а назад — спускам. Крутасць ухілаў на чыгунках вымераюць розніцай ўзвышэння адной кропкі ўхілу ад іншай да гарызантальнай адлегласці паміж імі. Ухілы пазначаюць у тысячных дробах (напрыклад, 0,005) або ў тысячных (напрыклад, 5 ‰ — пяць тысячных).

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Верхняя будова пуці[правіць | правіць зыходнік]

Верхняя будова пуці — частка чыгуначнага пуці, прызначаная для прыняцця нагрузак ад колаў рухомага складу і перадачы іх на ніжнюю будову пуці, а таксама для накіроўвання руху колаў па рэйкавай каляіне.

Да верхняй будовы пуці адносяцца:

  • Рэйкі — ўспрымаюць нагрузку ад рухомага складу і перадаюць яе на шпалы;
  • Шпалы — ўспрымаюць нагрузку ад рэек і перадаюць яе на баластны пласт;
  • Баластны пласт — ўспрымае нагрузку ад шпал і перадае яе на глебу;
  • Рэйкашпальныя (прамежкавыя) змацаванні;
  • Стыкавыя змацаванні;
  • Дадатковыя прылады (супрацьугоны, контррэйкі, адбойныя брусы і іншае).

Ніжняя будова пуці[правіць | правіць зыходнік]

Ніжняя будова пуці — элемент чыгуначнага пуці, на якім размяшчаецца верхняя будова пуці.

Да ніжняй будовы пуці адносяцца земляное палатно і некаторыя штучныя збудаванні:

  • Масты;
  • Трубы;
  • Пуцепровады;
  • Віядукі;
  • Эстакады;
  • Тунэлі.

Шырыня каляіны[правіць | правіць зыходнік]

Шырыня каляіны — гэта адлегласць паміж ўнутранымі гранямі галовак рэек. Праз розныя прычыны шырыня каляіны на чыгунках у розных краінах свету можа адрознівацца.

Шырыня каляіны ў СССР (да канца 1960-х гадоў) і Фінляндыі (да цяперашняга часу) складае 1524. З 1970 года ў СССР, а цяпер у краінах СНД і Балтыі шырыня каляіны складае 1520 мм. У замежнай Еўропе (за выключэннем Іспаніі і Партугаліі) шырыня складае 1435 мм, у Кітаі і Іране — таксама 1435 мм, у Індыі і Пакістане — 1676 мм.

Існуюць таксама гэтак званыя вузкакалейныя пуці — гэта пуці, шырыня каляіны якіх не перавышае 1372 мм. Такія пуці атрымалі шырокае распаўсюджанне на вузкакалейных чыгунках.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калинин В.К., Сологуб Н.К., Казаков А.А Общий курс железных дорог. Учебник для профессионально-технических учебных заведений — М.: Высшая школа, 1973. — 292 с. — 50000 экз.