Мід (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мід[1] (англ.: Lake Mead) — найбуйнейшае вадасховішча ў ЗША. Яно размешчана на рацэ Каларада за 48 км на паўднёвы ўсход ад Лас-Вегаса, штат Невада, на мяжы штатаў Невада і Арызона. Утворана пры будаўніцтве плаціны Гувера, распасціраецца на 110 міль (180 км) вышэй плаціны. Агульны аб’ём вады — 35 км³. Вада з вадасховішча пры дапамозе акведукаў дастаўляецца ў населеныя пункты ў паўднёвай Каліфорніі і Невадзе.

Вадасховішчы названа ў гонар Элвуд Міда, які быў спецыяльным упаўнаважаным Бюро водных праектаў ЗША з 1924 па 1936 год падчас планавання і ўвасаблення Boulder Canyon Project, у выніку якога былі створаны плаціна і вадасховішча. Нацыянальная зона адпачынку Возера Мід была створана ў 1964 годзе.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8 — карта Арызоны