Млечны Шлях

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Млечны Шлях
Галактыка
Milky Way full annotated russian.jpg
Млечны Шлях (камп'ютарная мадэль). Спіральная галактыка з перемычкай. Домінуюць два з чатырох рукавоў.
Характарыстыкі
Тып

SBbc (спіральная галактика с перамычкай)[1]

Дыяметр

100 000 св. гадоў[2]

Таўшчыня

3000 св. гадоў (балдж)[3]
1000 св. гадоў (дыск)[2]

Лік зорак

2—4×1011[2][4]

Маса

3,0×1012 [5]

Узрост старэйшай з вядомых зорак

13,2 млрд гадоў[6]

Адлегласць ад Сонца да галактычнага цэнтра

26 000 ± 1400 св. гадоў

Галактычны перыяд абарачэння Сонца

225—250 млн гадоў

Перыяд абарачэння спіральнай структуры

220—360 млн гадоў[7]

Перыяд абарачэння перамычкі

100—120 млн гадоў[8][7]

Скорасць адносна фонавага рэліктавага выпраменьвання

552 км/с[9]

Галактыка Мле́чны Шлях (Птушыная дарога), называецца таксама проста Галактыка (з вялікай літары) — гіганцкая зорная сістэма, у якой знаходзіцца, сярод іншых, Сонца, усе бачныя няўзброеным вокам асобныя зоркі, а таксама велізарная колькасць зорак, якія зліваюцца разам і назіраюцца ў выглядзе паласы млечнага шляху. Млечны Шлях з'яўляецца адной са шматлікіх іншых галактык, гэта спіральная галактыка з перамычкай тыпу SBbc па класіфікацыі Хабла.

Галактыка ўключае не менш чым 10 млрд зорак, а таксама міжзорнае рэчыва (газ, пыл). Наша Галактыка (Млечны Шлях) — велізарнае, плоскай формы ўтварэнне з патаўшчэннем у цэнтральнай частцы, мае дыяметр каля 25-30 тыс. парсек, або амаль 100 тыс. светлавых гадоў. Сонечная сістэма знаходзіцца амаль у плоскасці яе сіметрыі на адлегласці прыкладна 2/3 радыуса Галактыкі ад яе цэнтра.

Цэнтральная вобласць Галактыкі атрымала назву ядро. Яно мае дыяметр 1-2 тыс. парсек, і ўяўляе сабой велізарнае, адносна шчыльнае скопішча зорак. Ядро Галактыкі знаходзіцца ў сузор'і Стральца, але назіранню яго перашкаджаюць аблокі касмічнага пылу. Ядро Галактыкі з'яўляецца крыніцай магутнага радыёвыпраменьвання, што сведчыць аб актыўных працэсах, якія адбываюцца ў ім. Тут канцэнтруюцца шаравыя зорныя скопішчы, чырвоныя гіганты.

Большасць зорак галоўнай паслядоўнасці, уключаючы Сонца, белыя карлікі, туманнасці, абарачаюцца вакол ядра Галактыкі. Хуткасць іх абарачэння залежыць ад адлегласці да цэнтра Галактыкі, таму Галактыка мае спіральную структуру. Сонца абарачаеца вакол цэнтра Галактыкі з хуткасцю каля 230 км/с. Перыяд абароту Сонца вакол цэнтра Галактыкі складае каля 200 млн гадоў. Спіральныя рукавы Галактыкі ўключаюць і маладыя зоркі, век якіх не перавышае 100 млн гадоў, тут знаходзіцца асноўная маса цэфеід, планетарныя туманнасці. Усё гэта кажа аб тым, што ў спіральных рукавах Галактыкі адбываюцца працэсы зораўтварэння.

Існуюць, нарэшце, касмічныя целы, якія перамяшчаюцца па выцягнутых арбітах у розных кірунках, і не ўдзельнічаюць у кручэнні галактычнага дыска: шаравыя скопішчы, чырвоныя гіганты, доўгаперыядычнныя пераменныя зоркі тыпу Міры.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва Млечны Шлях пашырана ў заходняй культуры і з'яўляецца калькай з лац.: via lactea «малочная дарога», якая, у сваю чаргу, калька з стар.-грэч.: ϰύϰλος γαλαξίας «малочны круг»[10]. Назва Галактыка утворана па аналогіі з стар.-грэч.: γαλαϰτιϰός «малочны». Па старажытнагрэчаскай легендзе, Зеўс вырашыў зрабіць свайго сына Геракла, народжанага ад смяротнай жанчыны, несмяротным, і для гэтага падклаў яго спячай жонцы Геры, каб Геракл выпіў боскага малака. Гера, прачнуўшыся, убачыла, што корміць не сваё дзіцё, і адапхнула яго ад сябе. Бруя малака, якая пырснула з грудзей багіні, ператварылася ў Млечны Шлях.

У савецкай астранамічнай школе галактыка Млечны Шлях звалася проста «наша Галактыка»[11] ці «сістэма Млечны Шлях»; словазлучэнне «Млечны шлях»[12] выкарыстоўвалася для пазначэння бачных зорак, якія аптычна для назіральніка складаюць Млечны Шлях.

Па-за заходняй культурай ёсць маса іншых назваў Млечнага Шляху. Слова «Шлях» часта застаецца, слова «Млечны» замяняецца на іншыя эпітэты.

Структура Галактыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Галактыкі складае каля 30 тысяч парсек (парадку 100 000 светлавых гадоў, 1 квінтыльён кіламетраў) пры ацэнкавай сярэдняй таўшчыні парадку 1000 светлавых гадоў. Галактыка ўтрымвае, паводле самай нізкай ацэнкі, парадку 200 мільярдаў зорак (сучасная ацэнка вагаецца ў дыяпазоне здагадак ад 200 да 400 мільярдаў). Асноўная маса зорак размешчана ў форме плоскага дыска. Па стане на студзень 2009, маса Галактыкі ацэньваецца ў 3×1012 мас Сонца[5], або 6×1042 кг. Ацэнка, апублікаваная ў маі 2016 года астрафізікамі з Канады, вызначае масу галактыкі ўсяго ў 7×1011 мас Сонца[13]. Большая частка масы Галактыкі ўтрымваецца не ў зорках і міжзоркавым газе, а ў несвятлівым гало з цёмнай матэрыі.

Дыск[правіць | правіць зыходнік]

Толькі ў 1980-х гадах астраномы выказалі здагадку, што Млечны Шлях з'яўляецца спіральнай галактыкай з перамычкай[14], а не звычайнай спіральнай галактыкай. Гэта здагадка была пацверджана ў 2005 годзе касмічным тэлескопам імя Лаймана Спітцэра, які паказаў, што цэнтральная перамычка нашай галактыкі з'яўляецца большай, чым лічылася раней[15]. Паводле ацэнак навукоўцаў, галактычны дыск, які выдаецца ў розныя бакі ў раёне галактычнага цэнтра, мае дыяметр каля 100 000 светлавых гадоў[16]. У параўнанні з гало, дыск круціцца заўважна хутчэй. Скорасць яго кручэння неаднолькавая на розных адлегласцях ад цэнтра. Яна імкліва ўзрастае ад нуля ў цэнтры да 200—240 км/з на адлегласці 2 тыс. светлавых гадоў ад яго, потым трохі змяншаецца, ізноў узрастае прыкладна да таго ж значэння і далей застаецца амаль сталай. Вывучэнне асаблівасцей кручэння дыска дазволіла ацаніць яго масу, аказалася, што яна ў 150 млрд раз больш M.

Паблізу плоскасці дыска канцэнтруюцца маладыя зоркі і зорныя скупнасці, узрост якіх не перавышае некалькіх мільярдаў гадоў. Яны ўтвараюць так званы плоскі складнік. Сярод іх вельмі шмат яркіх і гарачых зорак. Газ у дыску Галактыкі таксама засяроджаны галоўным чынам блізка яго плоскасці. Ён размеркаваны нераўнамерна, утвараючы шматлікія газавыя аблокі — ад гіганцкіх неаднастайных па структуры аблокаў, працягласцю звыш некалькіх тысяч светлавых гадоў, да невялікіх аблокаў памерамі не больш за парсек.

Ядро[правіць | правіць зыходнік]

Галактычны цэнтр Млечнага Шляху ў інфрачырвоным дыяпазоне.

У сярэдняй частцы Галактыкі знаходзіцца патаўшчэнне, якое завецца балджам (англ.: bulgeпатаўшчэнне), якое складае каля 8 тысяч парсекаў у папярочніку. Цэнтр ядра Галактыкі знаходзіцца ў сузор'і Стральца (α = 265°, δ = −29°)[17][18]. Адлегласць ад Сонца да цэнтра Галактыкі 8,5 кілапарсекаў (2,62×1017 км, ці 27 700 светлавых гадоў). У цэнтры Галактыкі, па ўсёй бачнасці, знаходзіцца звышмасіўная чорная дзірка (Стралец A*) (каля 4,3 мільёна M[19]) вакол якой, меркавана, круціцца чорная дзірка сярэдняй масы[20] ад 1000 да 10 000 M і перыядам абарачэння каля 100 гадоў і некалькі тысяч параўнальна невялікіх[21]. Іх супольнае гравітацыйнае дзеянне на суседнія зоркі прымушае апошнія рухацца па незвычайных траекторыях[20]. Існуе здагадка, што большасць галактык мае звышмасіўныя чорныя дзіркі ў сваім ядры[22].

Для цэнтральных пляцовак Галактыкі характэрная моцная канцэнтрацыя зорак: у кожным кубічным парсеку паблізу цэнтра іх утрымваюцца многія тысячы. Адлегласці паміж зоркамі ў дзясяткі і сотні разоў менш, чым у наваколлі Сонца. Як і ў большасці іншых галактык, размеркаванне масы ў Млечным Шляху такое, што арбітальная скорасць большасці зорак Галактыкі не залежыць у значнай ступені ад іх адлегласці да цэнтра. Далей ад цэнтральнай перамычкі да вонкавага кола звычайная скорасць абарачэння зорак складае 210—240 км/с. Такім чынам, такое размеркаванне скорасці, што не назіраецца ў Сонечнай сістэме, дзе розныя арбіты маюць істотна розныя скорасці абарачэння, з'яўляецца адной з перадумоў да існавання цёмнай матэрыі.

Лічыцца, што даўжыня галактычнай перамычкі складае каля 27 000 светлавых гадоў[14]. Гэта перамычка праходзіць праз цэнтр галактыкі пад вуглом 44 ± 10 градусаў да лініі паміж нашым Сонцам і цэнтрам галактыкі. Яна складаецца пераважна з чырвоных зорак, якія лічацца вельмі старымі. Перамычка аточана кольцам, званым «Кольцам у пяць кілапарсекаў». Гэта кольца ўтрымвае вялікую частку малекульнага вадароду Галактыкі і з'яўляецца актыўным рэгіёнам зоркаўтварэння ў нашай Галактыцы. Калі весці назіранне з галактыкі Андрамеды, то галактычная перамычка Млечнага Шляху была б яркай яго часткай[23].

У 2016 годзе японскія астрафізікі паведамілі пра выяўленне ў Галактычным цэнтры другой гіганцкай чорнай дзіркі. Гэта чорная дзірка знаходзіцца ў 200 светлавых гадах ад цэнтра Млечнага Шляху. Назіраны астранамічны аб'ект з воблакам займае вобласць прасторы дыяметрам 0,3 светлавога года, а яго маса складае 100 тысяч мас Сонца. Пакуль дакладна не ўсталявана прырода гэтага аб'екта — гэта чорная дзірка ці іншы аб'ект[24].

Рукавы[правіць | правіць зыходнік]

Рукавы Галактыкі

Галактыка адносіцца да класа спіральных галактык, гэта азначае, што ў Галактыкі ёсць спіральныя рукавы, размешчаныя ў плоскасці дыска. Дыск пагружаны ў гало сферычнай формы, а вакол яго знаходзіцца сферычная карона. Сонечная сістэма знаходзіцца на адлегласці 8,5 тысяч парсекаў ад галактычнага цэнтра, паблізу плоскасці Галактыкі (зрушэнне да Паўночнага полюса Галактыкі складае ўсяго 10 парсекаў), на ўнутраным краі рукава, што носіць назва рукаў Арыёна. Такое размяшчэнне не дае магчымасці назіраць форму рукавоў візуальна. Новыя дадзеныя па назіраннях малекульнага газу (СА) кажуць пра тое, што ў нашай Галактыкі есці два рукавы, што пачынаюцца ў бара ва ўнутранай частцы Галактыкі. Апроч таго, ва ўнутранай частцы ёсць яшчэ пара рукавоў. Потым гэтыя рукавы пераходзяць у чатырох рукаўную структуру, што назіраецца ў лініі нейтральнага вадароду ў вонкавых частках Галактыкі[25].

Гало[правіць | правіць зыходнік]

Наваколле Млечнага шляху і яго гало.

Галактычнае гало мае сферычную форму, што выходзіць за межы галактыкі на 5—10 тысяч светлавых гадоў[26], і тэмпературу каля 5×105 K[26]. Галактычны дыск аточаны сфероідным гало, што складаюцца са старых зорак і шаравых скупнасцяў, 90 % якіх знаходзіцца на адлегласці менш за 100 000 светлавых гадоў[27] ад цэнтра галактыкі. Аднак у апошні час было знойдзена некалькі шаравых скопішчаў, такіх як Pal 4 і AM 1, размешчаных на адлегласці больш за 200 000 светлавых гадоў ад цэнтра галактыкі. Цэнтр сіметрыі гало Млечнага Шляху супадае з цэнтрам галактычнага дыска. Складаецца гало галоўным чынам з вельмі старых, няяркіх маламасіўных зорак. Яны сустракаюцца як паасобку, так і ў выглядзе шаравых скопішчаў, якія могуць утрымваць да мільёна зорак. Век насельніцтва сферычнай складальнай Галактыкі перавышае 12 млрд гадоў, яго звычайна лічаць векам самай Галактыкі.

Тым часам як галактычны дыск утрымвае газ і пыл, што абцяжарвае праходжанне бачнага святла, сфероидная кампанента такіх складнікаў не ўтрымвае. Актыўнае зоркаўтварэнне адбываецца ў дыску (асабліва ў спіральных рукавах, што з'яўляюцца зонамі падвышанай шчыльнасці). У гало зоркаўтварэнне завяршылася. Рассеяныя скупнасці таксама сустракаюцца пераважна ў дыску. Лічыцца, што асноўную масу нашай галактыкі складае цёмная матэрыя, якая фармуе гало цёмнай матэрыі масай прыкладна 600 — 3000 мільярдаў M☉. Гало цёмнай матэрыі сканцэнтравана ў кірунку цэнтра галактыкі[28]. Зоркі і зорныя скупнасці гало рухаюцца вакол цэнтра Галактыкі па вельмі выцягнутых арбітам. Бо кручэнне асобных зорак адбываецца трохі бязладна (то бок хуткасці суседніх зорак могуць мець кожныя кірункі), гало ў цэлым круціцца вельмі павольна.

Гісторыя адкрыцця Галактыкі[правіць | правіць зыходнік]

Усведамленне таго, што мы жывем у галактыцы, і, што на самай справе існуе шмат іншых галактык, прайшло паралельна з адкрыццямі аб Млечным Шляху і іншымі туманнасцямі ў начным небе.

Галактычны цэнтр Млечнага Шляху

Грэчаскі філосаф Дэмакрыт (450-370 да н.э.) прапанаваў, што светлая палоска на начным небе, вядомай як Млечны Шлях можа складацца з далёкіх зорак[29]. Арыстоцель (384-322 да н.э.), аднак, лічыў, што Млечны Шлях выклікаецца па «запальванні вогненнага выдыху некаторых зорак, якія вялікія, шматлікія і знаходзяцца блізка адна да адной», і што «адбываецца ўзгаранне ў верхняй частцы атмасферы, у рэгіёнах свету, якія бесперапынна рухаюцца»[30]. Неаплатаніст філосаф Алимпіядар Малодшы (495-570 н.э.) крытыкаваў гэты пункт гледжання, сцвярджаючы, што, калі Млечны Шлях знаходзіўся пад Месяцам, яна павінны адрознівацца ў розныя часы і месцы на Зямля, і што ён павінны мець паралакс, якога ён не мае. На яго думку, Млечны Шлях быў нябесным. Гэтая ідэя стане ўплывовай пазней у ісламскім свеце[31].

Млечны Шлях над антэнамі ALMA(руск.) бел.[32]

Паводле Махані Махамеда, арабскі астраном Альгазен (965-1037) зрабіў першую спробу назірання і вымярэння паралаксу Млечнага шляху[33], і ён, такім чынам, "устанавіў, што, паколькі Млечны Шлях не мае паралакса, ён вельмі далёка ад Зямлі і не адносіцца да атмасферы"[34]. Персідскі астраном Аль-Біруні (973-1048) прапанаваў, што галактыка Млечны Шлях з'яўляецца «калекцыяй незлічоных фрагментаў прыроды туманных зорак»[35][36]. Андалузскі астраном Ібн Баджа(руск.) бел. («Avempace», в. 1138) выказаў дапушчэнне, што Млечны Шлях складаецца з мноства зорак, што амаль дакранаюцца адна адной і, здаецца, выглядае бесперапынным за кошт эфекту праламлення ад падмесяцовага матэрыялу[30][37], са спасылкай на яго назіранне злучэння Юпітэра і Марса ў якасці доказу, што гэта адбудзецца, калі два аб'екта знаходзяцца побач[30]. У 14 стагоддзі, астраном сірыйскага паходжання Ібн Кайім выказаў дапшчэнне, што галактыка Млечны Шлях з'яўляецца «незлічонай колькасцю малюсенькіх зорак, спакаваных разам у сферы нерухомых зорак»[38].

Форма Млечнага Шляху паводле думкі Уільяма Гершэля; Меркавалася, што Сонечная сістэма недалёка ад цэнтра.

Фактычны доказ таго, што Млечны Шлях складаецца з многіх зорак, з'явіўся ў 1610 годзе, калі італьянскі астраном Галілеа Галілей выкарыстаў тэлескоп для вывучэння Млечнага Шляху і выявіў, што ён складаецца з вялікай колькасці слабых зорак[39][40]. У 1750 годзе англійскі астраном Томас Райт у сваёй арыгінальнай тэорыі або новай гіпотэзе Сусвету выказаў дапушчэнне, што галактыка — гэта цела з вялікай колькасці зорак, якія ўтрымліваюцца разам гравітацыйнымі сіламі, падобна Сонечнай сістэме, але на значна большы маштаб. У выніку дыск зорак можна ўбачыць, як група па небе з нашага пункту гледжання ўнутры дыска[41][42]. У трактаце 1755 года Імануіл Кант спыніўся на ідэі Райта пра структуру Млечнага Шляху[43].

Большасць нябесных цел яднаюцца ў розныя крутныя сістэмы. Так, Месяц абарочваецца вакол Зямлі, спадарожнікі планет-гігантаў утвараюць свае, багатыя целамі, сістэмы. На больш высокім узроўні, Зямля і астатнія планеты абарочваюцца вакол Сонца. Узнікала натуральнае пытанне: ці не ўваходзіць і Сонца ў сістэму яшчэ большага памеру? Першае сістэматычнае даследаванне гэтага пытання выканаў у XVIII стагоддзі англійскі астраном Уільям Гершэль у 1785 годзе. Ён падлічваў колькасць зорак у розных абласцях неба і выявіў, што на небе прысутнічае вялікае кола (пасля ён быў названы галактычным экватарам), які дзеліць неба на дзве роўныя часткі і на якім колькасць зорак апынаецца найвялікім. Апроч таго, зорак аказваецца тым больш, чым бліжэй пляцоўка неба размешчаная да гэтага кола. Нарэшце выявілася, што менавіта на гэтым коле знаходзіцца Млечны Шлях. Дзякуючы гэтаму Гершаль здагадаўся, што ўсе назіраныя намі зоркі ўтвараюць гіганцкую зорную сістэму, якая сплюснуая да галактычнага экватара. Ён вырабіў схема форуы галактыкі з сонечнай сістэмай недалёка ад цэнтра[44][45].

Выкарыстоўваючы вытанчаны падыход, Каптэйн у 1920 годзе зрабіў малюнак невялікую (дыяметрам каля 15 кпс) эліпсоіда галактыкі з Сонцам блізка да цэнтра. Іншы спосаб, з дапамогай Харлау Шэплі на аснове каталагізацыі шаравых скопішчаў прывёў да зусім іншай карціны. Плоскі дыск з дыяметрам прыблізна 70 кпс і Сонцам недалёка ад цэнтра[42] аналізуе паглынанне святла міжзоркавым пылам, прысутнім у галактычнай плоскасці, якія не прыняліся да ўвагі, але пасля таго, як Роберт Джуліус Трумплер даследаваў гэты эфект ў 1930 годзе, вывучаючы адкрытыя кластары, цяперашняя карціна нашай галактыкі, Млечнага Шляху, стала яснай[46].

Спачатку меркавалася, што ўсе аб'екты Сусвету з'яўляюцца часткамі нашай Галактыкі, хоць яшчэ Кант выказваў здагадку, што некаторыя туманнасці могуць быць галактыкамі, падобнымі Млечнаму Шляху. Яшчэ ў 1920 годзе пытанне пра існаванне пазагалактычных аб'ектаў выклікала дэбаты (прыкладам, вядомы Вялікая спрэчка паміж Харлоу Шэплі і Геберам Кёрцісам; першы бараніў адзінасць нашай Галактыкі). Гіпотэза Канта была канчаткова даказана толькі ў 1920-х гадах, калі Эрнсту Эпіку і Эдвіну Хаблу атрымалася памераць адлегласць да некаторых спіральных туманнасцей і паказаць, што па сваім выдаленні яны не могуць уваходзіць у склад Галактыкі.

Месца Сонца ў Галактыцы[правіць | правіць зыходнік]

Згодна апошнім навуковым ацэнкам, адлегласць ад Сонца да галактычнага цэнтра складае 26 000 ± 1 400 светлавых гадоў, тым часам як, згодна папярэднім ацэнкам, наша зорка павінна знаходзіцца на адлегласці каля 35 000 светлавых гадоў ад перамычкі. Гэта азначае, што Сонца размешчана бліжэй да краю дыска, чым да яго цэнтра. Разам з іншымі зоркамі Сонца круціцца вакол цэнтра Галактыкі са скорасцю 220—240 км/с[47], робячы адзін зварот прыкладна за 200 млн гадоў. Такім чынам, за ўвесь час існавання Зямля абляцела вакол цэнтра Галактыкі не больш 30 разоў.

У наваколлі Сонца атрымоўваецца асачыць пляцоўкі двух спіральных рукавоў, якія выдалены ад нас прыкладна на 3 тыс. светлавых гадоў. Па сузор'ях, дзе назіраюцца гэтыя пляцоўкі, ім далі назву рукаў Стральца і рукаў Пярсея. Сонца знаходзіцца пасярэдзіне паміж гэтымі спіральнымі галінамі. Але параўнальна блізка ад нас (па галактычных мерках), у сузор'і Арыёна, праходзіць яшчэ адзін, не вельмі выразна выяўлены рукаў — рукаў Арыёна, якое лічыцца адгалінаваннем аднаго з асноўных спіральных рукавоў Галактыкі.

Скорасць кручэння Сонца вакол цэнтра Галактыкі амаль супадае з скорасцю хвалі ўшчыльнення, якая ўтварае спіральны рукаў. Такая сітуацыя з'яўляецца нетыповай для Галактыкі ў цэлым: спіральныя рукавы круцяцца са сталай вуглавой хуткасцю, як спіцы ў колах, а рух зорак адбываецца з іншай заканамернасцю[48], таму амаль усё зорнае насельніцтва дыска то трапляе ўнутр спіральных рукавоў, то вывальваецца з іх. Адзінае месца, дзе скорасці зорак і спіральных рукавоў супадаюць — гэта так званае каратацыйнае кола, і менавіта на ім размешчана Сонца.

Для Зямлі гэта акалічнасць надзвычай важная, бо ў спіральных рукавах адбываюцца бурныя працэсы, утваральныя магутнае выпрамяненне, гібельнае для ўсяго жывога. І ніякая атмасфера не змагла б ад яго абараніць. Але наша планета існуе ў параўнальна спакойным месцы Галактыкі і цягам сотняў мільёнаў (ці нават мільярдаў) гадоў не падпадала пад уплыў гэтых касмічных катаклізмаў. Магчыма, менавіта таму на Зямлі змагло нарадзіцца і захавацца жыццё.

Наваколле[правіць | правіць зыходнік]

Наша Галактыка (Млечны Шлях) разам з галактыкай Андрамеды M31 і галактыкай Трыкутніка (М33), а таксама некалькімі невялікімі галактыкамі-спадарожнікамі (у т.л. Вялікае і Малое Магеланавы воблакі) утварае Мясцовую групу, якая, у сваю чаргу, уваходзіць у Звышскопішча Дзевы. Галоўную ролю ў ім адыгрывае Скопішча Дзевы (у якое наша Галактыка не ўваходзіць).

Эвалюцыя і будучыня Галактыкі[правіць | правіць зыходнік]

Магчымыя сутыкненні нашай Галактыкі з іншымі галактыкамі, у тым ліку з гэтак буйнай, як галактыка Андрамеды[49], аднак канкрэтнныя прадказанні пакуль немагчымыя з прычыны няведання папярочнай скорасці пазагалактычных аб'ектаў.

Згодна апублікаваным у верасні 2014 года дадзеным, па адной з мадэляў, праз 4 млрд гадоў Млечны Шлях «паглыне» Вялікае і Малое Магеланавы Аблокі, а праз 5 млрд гадоў сам будзе паглынуты Туманнасцю Андрамеды[50].

Мадэль[правіць | правіць зыходнік]

100 000 зорак — Творчы праект кампаніі Google па візуалізацыі галактыкі Млечны Шлях

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Засов и Постнов, 2006, с. 302
  2. 2,0 2,1 2,2 Eric Christian; Safi-Harb Samar. How large is the Milky Way? (англ.) . Ask an Astrophysicist. NASA (2005-12-01). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012.(Праверана 9 кастрычніка 2012)
  3. Thanu Padmanabhan After the first three minutes: the story of our universe — Cambridge University Press, 1998. — P. 87. — 215 p. — ISBN 0-521-62039-2.
  4. How Many Stars are in the Milky Way?
  5. 5,0 5,1 Lenta.ru: «Млечный Путь потяжелел в два раза», 06.01.2009
  6. Anna Frebel Discovery of HE 1523-0901, a Strongly r-Process-enhanced Metal-poor Star with Detected Uranium (англ.)  // The Astrophysical Journal. — 2007. — Т. 660. — С. L117. DOI:10.1086/518122 arΧiv:astro-ph/0703414
  7. 7,0 7,1 Ortwin Gerhard Pattern speeds in the Milky Way. — arΧiv:1003.2489v1
  8. Nicolai Bissantz Gas dynamics in the Milky Way: second pattern speed and large-scale morphology (англ.)  // Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. — 2003. — Т. 340. — С. 949. — DOI:10.1046/j.1365-8711.2003.06358.x arΧiv:astro-ph/0212516
  9. Kogut, A.; Lineweaver, C.; Smoot, G. F.; Bennett, C. L.; Banday, A.; Boggess, N. W.; Cheng, E. S.; de Amici, G.; Fixsen, D. J.; Hinshaw, G.; Jackson, P. D.; Janssen, M.; Keegstra, P.; Loewenstein, K.; Lubin, P.; Mather, J. C.; Tenorio, L.; Weiss, R.; Wilkinson, D. T.; Wright, E. L. Dipole Anisotropy in the COBE Differential Microwave Radiometers First-Year Sky Maps (англ.)  // Astrophysical Journal. — 1993. — Т. 419. — С. 1. — DOI:10.1086/173453
  10. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка / Под ред. О. Н. Трубачёва. — М.: «Прогресс», 1986. — Т. II. — С. 632.
  11. [Галактика Млечны Шлях] — артыкул з БСЭ
  12. Шаблон:Кругосвет
  13. Названа точная масса Млечного Пути. Новостной сайт «Лента.Ру» (1 июня 2016). Праверана 1 чэрвеня 2016.
  14. 14,0 14,1 Форма Млечного пути оказалась ненормальной
  15. 16 August 2005 — New Scientist article(англ.) 
  16. Млечный путь — наша Галактика
  17. В. Д. Шабетник Физическое образование в вузах. 1998
  18. Блинников С. Открытие нашей вселенной // Новый мир, — № 11, Ноябрь 2008, — C. 153—165
  19. Астрономы взвесили черную дыру в центре Млечного Пути
  20. 20,0 20,1 «Учёные обнаружили в центре Млечного Пути вторую чёрную дыру»
  21. Рой черных дыр в нашей Галактике
  22. Сверхмассивная черная дыра в центре нашей Галактики быстро вращается
  23. [ 23 April 2006] — http://www.bu.edu/galacticring/new_introduction.htm (англ.) 
  24. Daniel Clery Astronomers spot another giant black hole in our backyard (англ.) . Science (15 студзеня 2016). Праверана 29 студзеня 2016.
  25. arxiv:0812.3491 Узор спиральных рукавов Млечного Пути (The Milky Way spiral arm pattern)
  26. 26,0 26,1 «Газовое гало Галактики»
  27. http://www.seds.org/messier/xtra/data/mwgc.dat.txt (англ.) 
  28. The radial velocity dispersion profile of the Galactic halo: Constraining the density profile of the dark halo of the Milky Way, Battaglia et al. 2005, MNRAS, 364 (2005) 433 (англ.) 
  29. Plutarch (2006). The Complete Works Volume 3: Essays and Miscellanies. Chapter 3: Echo Library. pp. 66. ISBN 978-1-4068-3224-2. 
  30. 30,0 30,1 30,2 Ibn Bajja. Stanford Encyclopedia of Philosophy (2007-09-28). Праверана 11 ліпеня 2008.
  31. Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named heidarzadeh23
  32. ALMA Centre of Expertise in Portugal . Праверана 15 мая 2014.
  33. Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named mohamed
  34. Popularisation of Optical Phenomena: Establishing the First Ibn Al-Haytham Workshop on Photography. The Education and Training in Optics and Photonics Conference (2005). Праверана 8 ліпеня 2008.
  35. Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Abu Rayhan Muhammad ibn Ahmad al-Biruni(англ.)  у архіве MacTutor.
  36. Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named al_biruni
  37. Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named heidarzadeh25
  38. Livingston, J. W. (1971). "Ibn Qayyim al-Jawziyyah: A Fourteenth Century Defense against Astrological Divination and Alchemical Transmutation". Journal of the American Oriental Society 91 (1): 96–103 [99]. doi:10.2307/600445. 
  39. Galileo Galilei, Sidereus Nuncius (Venice, (Italy): Thomas Baglioni, 1610), pages 15 and 16.
    English translation: Galileo Galilei with Edward Stafford Carlos, trans., The Sidereal Messenger (London, England: Rivingtons, 1880), pages 42 and 43.
  40. Galileo Galilei. University of St. Andrews (November 2002). Праверана 8 студзеня 2007.
  41. Thomas Wright, An Original Theory or New Hypothesis of the Universe … (London, England: H. Chapelle, 1750). From p.48: " … the stars are not infinitely dispersed and distributed in a promiscuous manner throughout all the mundane space, without order or design, … this phænomenon [is] no other than a certain effect arising from the observer's situation, … To a spectator placed in an indefinite space, … it [i.e., the Milky Way (Via Lactea)] [is] a vast ring of stars … "
    On page 73, Wright called the Milky Way the Vortex Magnus (the great whirlpool) and estimated its diameter at 8.64×1012 miles (13.9×1012 km).
  42. 42,0 42,1 Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named our_galaxy
  43. Immanuel Kant, Allgemeine Naturgeschichte und Theorie des Himmels [Universal Natural History and Theory of the Heavens … ], (Koenigsberg and Leipzig, (Germany): Johann Friederich Petersen, 1755).
    Available in English translation by Ian Johnston at: Vancouver Island University, British Columbia, Canada
  44. William Herschel (1785) "On the Construction of the Heavens," Philosophical Transactions of the Royal Society of London, 75 : 213-266. Herschel's diagram of the galaxy appears immediately after the article's last page. See:
  45. Памылка ў зносках: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named paul1993
  46. Trimble, V. (1999). "Robert Trumpler and the (Non)transparency of Space". Bulletin of the American Astronomical Society 31 (31): 1479. Bibcode1999AAS...195.7409T. 
  47. Жизни на Земле угрожают "галактические нырки"
  48. Жизнь в Галактике сберегли звёздные мятежники
  49. vremya.ru, «Гибель галактических империй», 8 августа 2007
  50. Lenta.ru: Наука и техника: Космос: Астрофизики вновь предрекли смерть Млечному Пути

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Засов А. В., Постнов К. А. Общая Астрофизика — Фрязино: Век 2, 2006. — 496 с. — ISBN 5-85099-169-7.(Праверана 8 кастрычніка 2012)
  • Ефремов Ю. Млечный Путь — Фрязино: Век 2, 2006. — 64 с. с. — ISBN 5-85099-156-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Відэа лекцыі