Міжнародная Рада па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

ІКАМОС — Міжнародная Рада па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін. На сёння адзіная міжнародная грамадcкая арганізацыя, дзейнасць якой скіравана на падтрымку і прасоўванне тэорыі, метадалогіі і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны.

Устаноўчы кангрэс ІКАМОС адбыўся ў ліпені 1965 года ў Польшчы, праз год пасля падпісання Венецыянскай хартыі. ІКАМОС надае прыярытэтнае значэнне працы, звязанай з Канвенцыяй Сусветнай спадчыны, каб яе ўнікальныя навуковыя і прафесійныя рэсурсы былі даступныя ўсім краінам, усяму чалавецтву.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

З моманту зацвярджэння «Канвенцыі аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны» ЮНЕСКА ў 1972 годзе ІКАМОС робіцца адным з афіцыйных кансультатыўных органаў Камітэту культурнай спадчыны ЮНЕСКА, разам з такімі арганізацыямі як Сусветны саюз кансерватараў (IUCN) і Міжнародны цэнтр вывучэння захавання і рэстаўрацыі помнікаў (ІССRОМ).

Міжнародная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з Генеральнай асамблеі ў Германіі (1984) дзейнасць арганізацыі выйшла за межы Еўропы. Наступная Генеральная асамблея адбылася ў ЗША, у 1993 — у Азіі, ў 2003 — у Афрыцы.

ІКАМОС у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

18 студзеня 2002 у Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Беларускага грамадскага аб'яднання «Міжнародная Рада помнікаў і гістарычных мясцін» (ІКАМОС). Паводле прынятага статута яе галоўнай мэтай стала садзеянне на нацыянальным і міжнародным узроўні ахове, рэстаўрацыі, рэгенерацыі гісторыка-культурнай спадчыне, найперш, архітэктурных помнікаў, ансамбляў, груп будынкаў, цэнтраў гістарычных забудоў, мемарыяльных сядзіб, гарадcкіх абшараў, прыродных ландшафтаў і культурных краявідаў. Старшынёй быў абраны Урадзімір Гілеп, які адначасова з'яўляецца старшыней Беларускага Фонду культуры.

Адным з першых мерапрыемстваў было ініцыяванне ў 2003 годзе сумесна з МГА "Гісторыка" адзначэння Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны ўзроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны — 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны — 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Несцярчук, Л. М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны — 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэння.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]