Міжнародны дзень валанцёра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Міжнародны дзень валанцёра ў імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (англ.: International Volunteer Day for Economic and Social Development, ісп.: Día Internacional de los Voluntarios para el Desarrollo Económico y Social, фр.: Journée internationale des volontaires pour le développement économique et social) — адзін з міжнародных дзён ААН. Прысвечаны асобам, якія займаюцца валанцёрствам.

Генеральная Асамблея ААН у 1985 годзе на сваёй 40-й сесіі ў спецыяльнай рэзалюцыі прапанавала ўрадам адзначыць 5 снежня як «Міжнародным днём валанцёра ў імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця» (рэзалюцыя № A / RES / 47/3), заклікаючы іх ажыццявіць меры па абуджэнню людзей ва ўсіх сферах жыцця прапаноўваць свае паслугі ў якасці валанцёраў.

У сваіх штогадовых паведамленнях да Дня валанцёра Генеральны сакратар ААН высока ацэньвае ролю і значэнне валанцёраў, незалежна ад іх канкрэтнай дзейнасці. Ён адзначае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у валанцёрстве: стварэнне баз даных і вэб-сайтаў, распрацоўцы навучальных праграм для школ і іншыя задачы, якія можна выканаць з дапамогай хатняга камп’ютара. Генеральны сакратар заклікае ўрады стварыць больш магчымасцяў для валанцёраў для развіцця.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.