Міжнародны транспартны форум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжнародны транспартны форум
англ.: International Transport Forum
International Transport Forum (ECMT).PNG
Карта-членаў ІТФ
Тып арганізацыі міжнародная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1953
itf-oecd.org

Міжнародны транспартны форум (ІТФ) (англ.: International Transport Forum) (з 1953 да 2007 гг. — Еўрапейская канферэнцыя міністраў транспарту, ЕКМТ) — міжнародная міжурадавая арганізацыя ў рамках сістэмы Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), якая мае мандат на ўе віды транспарту. ІТФ дзейнічае ў якасці аналітычнага цэнтра па пытаннях транспартнай палітыкі і арганізуе штогадовы сусветны саміт міністраў транспарту.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

17 кастрычніка 1953 г., у Бруселі (Бельгія), была створана Еўрапейская канферэнцыя міністраў транспарту (ЕКМТ)[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

ІТФ аб'ядноўвае 60 краін-членаў[2] з мэтай прасоўвання глабальнай праграмы транспартнай палітыкі і забеспячэння таго, каб яна працягвала садзейнічаць устойліваму развіццю, дабрабыту, сацыяльнаму ўключэнню, абароне жыцця і дабрабыту чалавека. Галоўная задача ІТФ палегчыць міжнародны абмен інфармацыяй і павысіць патэнцыял для прыняцця рашэнняў у краінах-членах.

У якасці пастаяннай рабочай групы ІТФ выступае Міжнародная база даных дарожнага руху і аварый (ІРТАД)[3].

У 2013 г. ІТФ стварыў Савет па карпаратыўным партнёрстве (КПБ) як механізм для ўзаемадзеяння з прыватным сектарам і забеспячэння дзелавой перспектывы палітычных дыскусій[4].

Зноскі

  1. Protocol concerning the European conference of ministers of transport (англ.) 
  2. [itf-oecd.org/member-countries Member Countries] (англ.) . International Transport Forum. Праверана 12 студзеня 2020.
  3. International Traffic Safety Data and Analysis Group (IRTAD) (англ.) . International Transport Forum. Праверана 12 студзеня 2020.
  4. Corporate Partnership Board - Members (англ.) . International Transport Forum. Праверана 12 студзеня 2020.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.