Мікалай Андрэевіч Максімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Андрэевіч Максімовіч
Дата нараджэння 10 красавіка 1956(1956-04-10) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Мікалай Андрэевіч Максімовіч (нар. 10 красавіка 1956, в. Крамно, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (2013), прафесар (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1984).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1984; кафедра нармальнай фізіялогіі, асістэнт, 1984—1991; педыятрычны факультэт, кафедра педыятрыі № 2, асістэнт, дацэнт, 1991—2011, з 2011 — 1-я кафедра дзіцячых хвароб, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: кісларод крыві; дзіцячая гематалогія, кардыялогія, пульманалогія; клінічныя эфекты аксіда азоту, дысфункцыя эндатэлію; фактары рызыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі ў дзяцей.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2009).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дисфункция эндотелия у детей с расстройствами вегетативной нервной системы: диагностика, коррекция и профилактика : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.08 : защищена 16.01.2013 : утверждена 22.05.2013 / Максимович Николай Андреевич. — Гродно, 2012.
  • Диагностика, коррекция и профилактика дисфункции эндотелия у детей с расстройствами вегетативной нервной системы : монография / Н. А. Максимович. — Гродно, 2010.
  • Основы гематологии детского возраста : пособие для студентов лечебного, медико-диагностического и медико-психологического факультетов / Н. А. Максимович. — Гродно, 2013.
  • Максимович Николай Андреевич // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 143—145.
  • Научная школа «Педиатрия» // Научные школы Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 185—216.