Мікалай Анімеле
Мікалай Анімеле | |
---|---|
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | этнаграфія, археалогія |
Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагоддзя[1].
Быў вольнаадпушчаным селянінам Віцебскай губерні. Даты нараджэння і смерці Мікалая Анімеле невядомыя. Сабраны ім па праграме Рускага геаграфічнага таварыства этнаграфічны матэрыял паслужыў асновай для выдання зборніка «Побыт беларускіх сялян»[1]. У зборніку ўтрымліваецца асабліва шмат матэрыялаў аб сямейных і грамадскіх абрадах і звычаях беларусаў (хрышчэнне, вяселле, памінкі, каляндарныя святы, талака), тэкстаў прыказак, песень і паданняў. Вельмі падрабязна апісаны парадак шлюбнай цырымоніі і традыцыі вясельнага застолля[1]. Мікалая Анімеле можна лічыць першым даследчыкам беларускай дуды. Ён упершыню падрабязна апісаў канструкцыйныя асаблівасці, геаграфічны арэал пашырэння, спосаб трымання і тэхніку грання на дудзе. Некалькі менш падрабязна асветлена матэрыяльная культура беларусаў на прыкладзе сялянскай культуры Віцебшчыны. У працы падкрэсліваецца сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Быт белорусских крестьян. Этнографический сборник Имперского Русского географического общества. — СПб., 1854. — Вып. 2. — С. 111—268.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анімеле Мікалай // Наш край. Вэб-сайт пра наваколлі Віцебска. — Электрон. старонка.
- Бандарчык В. К. Анімеле Мікалай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. — Мн., 2003.