Мікалай Арцёмавіч Калінін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Арцёмавіч Калінін
Дата нараджэння 20 мая 1937(1937-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1974(1974-02-12) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Наталля Яўгенаўна Чамадурава[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр
IMDb nm0435816

Мікалай Арцёмавіч Калінін (20 мая 1937 — 12 лютага 1974) — савецкі кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў тэхнічнае вучылішча пры Мінскім трактарным заводзе (1955), працаваў на заводзе. З 1956 года — асістэнт рэжысёра на мінскім тэлебачанні, з 1958 года — рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм».

Скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1965), рэжысёрскія курсы пры МХАТ ім. М. Горкага (1968).

Памёр пры нявысветленых абставінах у Мінску ў перыяд здымак фільма «Бронзавая птушка» 12 лютага 1974 года. Паводле афіцыйнай версіі ад інфекцыйнага менінгіту (раніцай шпіталізаваны на хуткай медыцынскай дапамогі, да ночы памёр), па неафіцыйнай версіі, смерць наступіла пасля збіцця ў міліцыі ў выніку траўмаў унутраных органаў. Па словах акцёра Андрэя Вайноўскага, памёр ад цырозу печані

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]