Добрушскі раён
Добрушскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Гомельская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Добруш | ||||
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 12 лютага 1935 |
||||
Дата скасавання | 4 жніўня 1927 | ||||
Кіраўнік | Дзмітрый Іванавіч Козел | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 41,89 %, руская 55,81 % Размаўляюць дома: беларуская 15,69 %, руская 78,63 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
40 632 чал.[1] (9-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 28,08 чал./км² (7-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 90,38 %, рускія — 7,26 %, украінцы — 1,47 %, іншыя — 0,89 %[1] |
||||
Плошча |
1 452,72[2] км² (16-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
158 м[3] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
До́брушскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны ў 1926 годзе. Раён мяжуе з Веткаўскім і Гомельскім раёнамі Гомельскай вобласці, Навазыбкаўскім, Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Чарнігаўскім раёнам Чарнігаўскай вобласці Украіны. Тэрыторыя раёна падзелена на 14 сельскіх саветаў, у склад якіх уваходзяць 85 населеных пунктаў і гарадскі пасёлак Церахоўка.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сельскагаспадарчыя землі займаюць 70 739 га. На тэрыторыі знаходзіцца Шабрынскі біялагічны заказнік. На тэрыторыі раёна — 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 13,7 млн т., 2 радовішча гліны, 2 радовішчы пяску. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння: Добрушскае геалагічнае агаленне.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Добрушскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — фабрычна-завадскі пасёлак Добруш. У склад раёна ўключана 20 сельсаветаў: Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Ачоса-Рудненскі, Бярозкаўскі, Вадапойскі, Добрушскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Кармянскі, Кругоўскі, Ларышчаўскі, Мар’інскі, Навапуцкі, Новажыццёўскі, Новакрупецкі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Старакрупецкі, Харошаўскі, Чырванасцяжскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Ачоса-Рудненскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; Вадапойскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Ларышчаўскі, Новакрупецкі, Старакрупецкі — Гомельскаму раёну; Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Кармянскі, Навапуцкі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Харошаўскі — Церахоўскаму раёну; адначасова Добруш набыў статус горада, Добрушскі сельсавет скасаваны.
Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш развітыя галіны прамысловасці: папяровая, лёгкая, харчовая і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Праскоўя Васільеўна Балюнова
- Пётр Харытонавіч Басянкоў
- Леанід Парфілавіч Варганаў
- Аляксандр Кузьміч Касцючэнка
- Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
- Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Дуброўка[4].
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 404. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Добрушскі раён