Усходнія могілкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
могілкі
Усходнія могілкі
Aircrew USSR 65735 tomb (1).JPG
53°56′26″ пн. ш. 27°39′41,60″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Дата заснавання 1952
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000206шыфр 713Д000206
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усхо́днія (Маско́ўскія) мо́гілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Адкрытыя ў 1952 годзе ў раёне пахавання нямецкіх салдат Другой сусветнай вайны, якое было размешчана насупраць, праз праспект Незалежнасці. Афіцыйна абмежаваныя для пахаванняў у 2003 годзе. Агульная плошча — 23,1 га.

Магілы вядомых асоб[правіць | правіць зыходнік]

Акцёры і рэжысёры[правіць | правіць зыходнік]

Вайскоўцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Антон Аляхновіч (1914—1979) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1944);
  • Аляксандр Антонаў (1915—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр, Герой Савецкага Саюза;
  • Леанід Бяда (1920—1976) — лётчык, генерал-лейтэнант авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945);
  • Евель Бялявін (1920—1972) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант гвардыі;
  • Васіль Гладкоў (1907—1981) — Герой Савецкага Саюза;
  • Павел Галавачоў (1917—1972) — савецкі лётчык-ас, двойчы Герой Савецкага Саюза;
  • Іван Антонавіч Даніловіч (1904—1979) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр.
  • Анатоль Дзюбко (1923—2009) — Герой Савецкага Саюза;
  • Аляксандр Кірсанаў (1898—1994) — камандзір 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза;
  • Алена Мазанік (1914—1996) — выведніца, Герой Савецкага Саюза (1943);
  • Марыя Осіпава (1908—1999) — падпольшчыца, Герой Савецкага Саюза (1943);
  • Валянцін Пянькоўскі (1904—1969) — генерал арміі;
  • Іван Пермінаў (1920—1973) — падпалкоўнік, лётчык-штурмавік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза;
  • Сяргей Пушкароў (1902—1976) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр танкавых войск, Герой Савецкага Саюза;
  • Іван Семянюк (1917—1973) — лётчык Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза;

Дзеячы культуры[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя дзеячы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Архіпец (1921—1996) — Міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намеснік старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР (1979—1988);
  • Аляксандр Аксёнаў (1924—2009) — старшыня Савета Міністраў БССР (1978—1983), пасол СССР у ПНР (1983—1985), старшыня Дзяржтэлерадыё СССР (1985—1989);
  • Ілья Глазкоў (1922—1966) — дзяржаўны дзеяч БССР, доктар тэхнічных навук;
  • Анатоль Дудкін (1964—2019) — беларускі пракурор;
  • Уладзімір Еўтух (1932—2010) — беларускі савецкі грамадска-культурны дзеяч, архітэктар;
  • Міхаіл Кавалёў (1925—2007) — дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання ад БССР;
  • Васіль Казлоў (1903—1967) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1948—1967), Герой Савецкага Саюза (1942), генерал-маёр;
  • Рыгор Кісялёў (1913—1970) — Міністр культуры БССР (1953—1964), Міністр асветы БССР (1964—1968), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1968—1970);
  • Ціхан Кісялёў (1917—1983) — старшыня Савета Міністраў БССР (1959—1978), першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР (1978—1980), першы сакратар ЦК КПБ (1980—1983), Герой Сацыялістычнай Працы (1977);
  • Віктар Лівенцаў (1918—2009) — старшыня Спартыўнага камітэта пры Савеце міністраў БССР (1958—1978), кіраўнік справамі ЦК КПБ (1978—1986), Герой Савецкага Саюза (1944);
  • Уладзімір Макей (1958—2022) — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2012—2022);
  • Пётр Машэраў (1918—1980) — першы сакратар ЦК КПБ (1965—1980), Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978);
  • Уладзімір Нічыпаровіч (1934—2002) — міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь у 1994—1998 гадах;
  • Міхаіл Паўлаў (1952—2010) — старшыня Мінскага гарвыканкама (2000—2009);
  • Сяргей Прытыцкі (1913—1971) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1968—1971);
  • Фёдар Сурганаў (1911—1976) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1971—1976);
  • Георгій Таразевіч (1938—2003) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985—1989);
  • Аляксей Шаўроў (1904—1974) — Міністр гандлю БССР і намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1964—1971).

Журналісты[правіць | правіць зыходнік]

Літаратары[правіць | правіць зыходнік]

Навукоўцы[правіць | правіць зыходнік]

Спартсмены[правіць | правіць зыходнік]

  • Рамуальд Клім (1933—2011) — алімпійскі чэмпіён у кіданні молата (1964) — заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер БССР;
  • Таццяна Самусенка (1938—2000) — фехтавальніца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1960, 1968, 1972) — заслужаны майстар спорту;
  • Руслан Салей (1974—2011) — хакеіст, капітан зборнай Беларусі, удзельнік трох Алімпіяд і васьмі чэмпіянатаў свету;
  • Іван Шчокін (1944—2000) — футбаліст, заслужаны трэнер Беларускай ССР;

Спевакі, кампазітары, музыкі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]