Мікалай Барысавіч Шчаўлінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Барысавіч Шчаўлінскі
Дата нараджэння 1955
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Мікалай Барысавіч Шчаўлінскі (нар. 1955, п. Дзяржынск (з 2003 года — Раманаў), Жытомірская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2009).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1995 годзе — аспірантуру БДУ. З 2000 года — выкладчык кафедры гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як 70 навуковых работ, у тым ліку дзевяці манаграфій. Сфера навуковых інтарэсаў: грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя; беларускі нацыянальны рух у гады Першай сусветнай вайны; гісторыя стварэння і развіцця грамадзянскай авіяцыі Беларусі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ва ўмовах вайны. Развiццё беларускай культуры ў 1914—1918 гадах / М. Шчаўлінскі // Беларуская думка. — 2016. — № 6. — С. 90-93.