Мікалай Міхайлавіч Рагашчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Рагашчук
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці[d]
5 красавіка 2021 — 14 верасня 2022

Нараджэнне 22 красавіка 1979(1979-04-22)[1] (45 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы

Мікалай Міхайлавіч Рагашчук (нар. 22 красавіка 1979, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Пінску[2].

У 2003 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка»[3], пазней скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым будаўнічай брыгады Пінскай зверагаспадаркі ў в. Малатковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 2003 года працаваў інжынерам-праграмістам Брэсцкага рэгіянальнага аддзела інфармацыйна-тэхнічнага цэнтра ААТ «Палессетэхінфарматыка» у г. Пінск. У 2003—2013 гадах працаваў на розных пасадах у Брэсцкім абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці: спецыялістам першай катэгорыі аддзелаў рэфармавання дзяржаўнай уласнасці і правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў; вядучым спецыялістам аддзела ўладальніцкага нагляду, галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці; начальнікам аддзела ўліку, аналізу выкарыстання маёмасці і арэндных адносін; першым намеснікам дырэктара фонду[4].

У 2013—2016 гадах — намеснік дырэктара Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці. У 2016—2018 гадах працаваў старшынёй камітэта эканомікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2018 годзе прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 5 красавіка 2021 года[5] па 14 верасня 2022 года[6] працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці.

14 верасня 2022 года прызначаны намеснікам Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прысваеннем вышэйшага класа дзяржаўнага служачага[6].

З’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі баскетбола[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]