Мікалай Пятровіч Красільнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Пятровіч Красільнікаў
Дата нараджэння 27 ліпеня 1901(1901-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1944(1944-07-08) (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Мікалай Пятровіч Красільнікаў (27 ліпеня 1901, г. Бійск, Алтайскі край — 8 ліпеня 1944, Пастаўскі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Вялікую Айчынную вайну на фронце з мая 1942 года. Камандзір стралковага ўзвода 938-га стралковага палка 306-й стралковай дывізіі лейтэнант М. П. Красільнікаў вызначыўся 25 чэрвеня 1944 года каля в. Шарыпіна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Група воінаў пад яго камандаваннем пераплыла Заходнюю Дзвіну, захапіла плацдарм і знішчыла 2 агнявыя кропкі ворага, што садзейнічала пераправе падраздзяленняў палка.

У пачатку ліпеня 1944 года ў жорсткім баі з фашыстамі быў цяжка паранены каля Лынтупаў. Памёр 8 ліпеня 1944 года ў ваенным шпіталі. Пахаваны ў Лынтупах, дзе яго імем названа адна з вуліц[1][2].

Зноскі