Мікалай Рыгоравіч Макарэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Рыгоравіч Макарэвіч
Дата нараджэння: 1927
Месца нараджэння:

Мікалай Макарэвіч (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1927 г. у сялянскай сям’і ў в. Вольна, Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (пазней — Гарадзішчанскі раён Баранавіцкай вобласці). У 1946 г. далучыўся да групы падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за беларускія нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць. Быў дарадцам Цэнтра Беларускага Вызваленчага Руху (ЦБВР).

У сярэдзіне 1947 г. арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі (яны былі выдадзены ўладам Алесем Бажко). Пасля гэтага пачаліся арышты і ўдзельнікаў «Чайкі», бо у выніку канспірацыйнай памылкі некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ. Мікалай Макарэвіч быў арыштаваны 9 ліпеня 1947 г. і асуджаны 18 кастрычніка 1947 г. судовым органам як член антысавецкай арганізацыі паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР на 10 гадоў канцлагераў і пазбаўленне правоў.

19 снежня 1975 справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. Справа 6816-С знаходзіцца ў УКГБ Брэсцкай вобласці.

Далейшы лёс невядомы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.