Мікалай Самоцік
Выгляд
| Мікалай Самоцік | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 6 мая 1921 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 верасня 1983 (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Мікалай Самоцік (6 мая 1921, в. Ляшукі, Гайнаўскі павет — 17 верасня 1983, Беласток) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Ляшукі, што на Гайнаўшчыне.
З 1946 па 1953 настаўнічаў у вёсцы Семяноўка. У 1954—1972 працаваў у Гайнаўцы, дзе ўзначальваў аддзел асветы і культуры Павятовай рады нарадовай, быў сакратаром у Павятовым камітэце Польскай аб’яднанай рабочай партыі, старшынём прэзідыуму Павятовай рады нарадовай.
Ад 1973 года да 1983 года быў старшынём Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Прадстаўляў БГКТ у Ваяводскай радзе нарадовай. Быў узнагароджаны Афіцэрскім і Кавалерскім крыжам адраджэння Польшчы, Крыжам заслугі, залатым знакам заслужаны для Беласточчыны.
Пахаваны на гарадскіх могілках Беластока.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 6 мая
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
- Памерлі 17 верасня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Беластоку
- Пахаваныя ў Беластоку
- Члены ПАРП
- Члены Беларускага грамадска-культурнага таварыства
- Узнагароджаныя Крыжам Заслугі
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Грамадскія дзеячы Польшчы
- Беларусы ў Польшчы