Гайнаўка
| Горад | |||
| Гайнаўка | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Hajnówka | |||
|
|||
| 52°44′00″ пн. ш. 23°34′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ваяводства | Падляскае | ||
| Павет | Гайнаўскі | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Афіцыйная мова | польская, беларуская | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 85 | ||
| Паштовы індэкс | 17-200 | ||
| Аўтамабільны код | BHA | ||
| TERC | 2005011 | ||
| Іншае | |||
| 0923035 | |||
| hajnowka.pl (польск.) | |||
|
|
|||
Га́йнаўка (польск.: Hajnówka) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама ёсць сядзібай вясковай гміны Гайнаўка.
Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Беластока, каля заходняй ускраіны Белавежскай пушчы, на тэрыторыі Усходняй Беласточчыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэч Паспалітая
[правіць | правіць зыходнік]У 1589 годзе тэрыторыя ўвайшла ў склад сталовых уладанняў караля Рэчы Паспалітай. У 1639 годзе Соймавая ардынацыя пастанавіла заснаваць каралеўскія вартоўні дзеля аховы пушчы. У 1670 годзе ва ўрочышчы Скарбаслаўка паўстала варта, дзе цяпер знаходзіцца раён Гайнаўкі Пляцоўка. У 1679 годзе ў варце неслі службу 7 егераў і 2 асочнікі, якія таксама пільнавалі Каралеўскі тракт да каралеўскага двара ў Белавежы. У XVIII стагоддзі ва ўрочышчы Скарбаслаўка служыў каралеўскі вартаўнік іменем Гейна або Гайна — імаверна, немец з паходжання.
Расійская імперыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1795 годзе пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года па тэрыторыі сучаснага горада праходзіла граніца паміж прускім і расійскім падзеламі. У XIX стагоддзі каля сядзібы вартаўніка паўстала вёска. 23 мая ў 1831 годзе каля Гайнаўшчыны паўстанцкі аддзел генерала Дэзідэрыя Хлапоўскага атрымаў перамогу ў бітве з расійскімі войскамі. У 1846 годзе было ўтворана Гайнаўскае лясніцтва. У 1863 годзе ў ваколіцах адбываліся бітвы Студзеньскага паўстання. У 1888 годзе Белавежская пушча ўвайшла ў склад царскіх уладанняў. У 1894 годзе да Гайнаўкі была пракладзеная чыгунка з Бельску Падляскага, якую ў 1897 годзе працягнулі да палаца ў Белавежы. У 1900 годзе пачалося будаўніцтва шашы Бельск Падляскі — Белавежа. У 1909 годзе пачалося будаўніцтва чыгуначнай лініі на адцінку Седльцы — Ваўкавыск, а Гайнаўка налічвала 600 жыхароў. У 1915 годзе адбылося адступленне расійскага войска і эвакуацыя часткі насельніцтва, а гайнаўская варта была спаленая. У 1915—1918 гадах немцы займаліся вывазам драўніны; былі збудаваныя два тартакі, пякарня, пральня, лазня, казіно, кінатэатр, фабрыка сухой дыстыляцыі драўніны, дэпо і сеткі вузкакалейных чыгунак.
Міжваенная Польшча
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 1919 года Гайнаўка ўвайшла ў склад Польшчы, тады яе насельніцтва складала 118 жыхароў. Падчас польска-савецкай вайны 27 жніўня ў 1920 годзе ля дарогі да Белавежы адбылася сутычка разведаддзела 1-й беларуска-літоўскай дывізіі генерала Яна Жандкоўскага з савецкім бронецягніком 48-й стралковай дывізіі. 3 мая ў 1923 годзе адбылося заснаванне каталіцкай парафіі і прыстасаванне нямецкага кінатэатра пад капліцу. У 1924 годзе англійская фірма «The Century European Timber Corporation» набыла тартакі і лясныя чыгункі, пасля чаго ў Гайнаўку адбыўся вялікі наплыў рабочых. 24 сакавіка ў 1924 годзе першы страйк на тэрыторыі хімічнай фабрыкі распачаў хвалю выступаў рабочых, якая трывала з перапынкамі да верасня 1939 года. У 1925 годзе з’явілася першая праваслаўная капліца; у Гайнаўцы тады налічвалася каля 4000 жыхароў, 70 % з якіх складалі палякі, а астатнія — беларусы, яўрэі, рускія і немцы. У 1929 годзе польскія ўлады касавалі дагавор з англійскай «Цэнтурай» па прычыне рабаўніцкай эксплуатацыі пушчы. У 1930 годзе чатыры гайнаўскія фабрыкі забяспечвалі працай амаль 2000 супрацоўнікаў. З 3 лютага па 2 красавіка ў 1932 годзе праходзіла забастоўка рабочых лесапільных заводаў мястэчка[2]. У 1934 годзе вёска стала сядзібай гміны ў складзе Бельскага павета. 9 сакавіка ў 1936 годзе капліца была спаленая бальшавікамі, пасля чаго пачалося будаўніцтва новай. У 1939 годзе ў Гайнаўцы налічвалася 17 тысяч жыхароў, дзейнічалі Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», атэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка і тэатральная суполка. 17 верасня ў 1939 годзе адбыліся бітвы з немцамі падчас абарончай вайны і бамбарзіроўка чыгуначнага вакзала пілотамі люфтвафэ, а праз некалькі дзён Гайнаўка была перададзеная СССР. 27 верасня ў 1939 годзе аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраення ў раёне Гайнаўкі і ўзялі ў палон 125 польскіх салдат. З кастрычніка 1939 года па чэрвень 1941 года горад знаходзіўся пад савецкай акупацыяй. 10 лютага ў 1940 годзе адбылася дэпартацыя ў Сібір 462 жыхароў Гайнаўкі. 25 чэрвеня ў 1941 годзе Гайнаўка была занятая нямецкімі войскамі, і адразу былі спалены сінагога, кінатэатр «LUX», рэстарацыя і атэль Гурскага. У верасні 1941 года адбылося перасяленне яўрэяў у пружанскае гета. 17 верасня ў 1943 годзе адбыўся расстрэл 104 жыхароў Гайнаўкі. У ліпені ў 1944 годзе немцы знішчылі чыгуначны вакзал[3] і воданапорныя вежы, а 18 ліпеня ў 1944 годзе Чырвоная армія заняла горад.
Польская Народная Рэспубліка
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе ў Гайнаўцы засталося 8 тысяч жыхароў. У красавіку і маі ў 1945 годзе ў ваколіцах дзейнічаў аддзел 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндэляжа «Лупашкі». 20 красавіка ў 1945 годзе салдаты Грамадзянскай Арміі Краёвай раззброілі пастарунак камуністычнай міліцыі. 15 мая ў 1945 годзе патруль АК раззброіў пастарунак чыгуначнай аховы. 28 студзеня ў 1946 годзе 3-я Віленская брыгада Нацыянальнага ваеннага задзіночання захапіла горад і раззброіла пастарункі міліцыі і Чырвонай арміі. 23 чэрвеня ў 1946 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю чыгунка да Белавежы. У 1948 годзе пачалося будаўніцтва каталіцкага касцёла, якое было скончана толькі ў 1965 годзе. У 1951 годзе горад атрымаў афіцыйны статус горада. У 1954 годзе Гайнаўка стала цэнтрам павета, але ў 1975 годзе яна страціла гэты статус. У 1979 годзе была запушчаная першая аўтобусная лінія. У 1981 годзе пачалося будаўніцтва праваслаўнай Троіцкай царквы. 3 снежня ў 1984 годзе адкрылася чыгуначнае злучэнне да Белавежы. У верасні ў 1985 годзе быў адкрыты помнік Баляславу Бервячонку. 9 верасня ў 1986 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю новы чыгуначны вакзал. У 1989 годзе былі распушчаныя камітэты Польскай аб’яднанай рабочай партыі і Аб’яднанай народнай партыі.
Сучасная Польшча
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе адбылася ліквідацыя чыгуначнага злучэння са станцыямі Белавежа-Палац і Бельск Падляскі. У 1995 годзе пачалося будаўніцтва яшчэ двух праваслаўных храмаў: Нараджэння святога Яна Хрысціцеля і святога Дзмітрыя Салунскага. 1 студзеня ў 1999 годзе Гайнаўка зноў стала цэнтрам павета. У 2000 годзе пачалося будаўніцтва касцёла святых Кірыла і Мяфодзія, які быў адкрыты ў 2008 годзе. У 2003 годзе пачалося будаўніцтва касцёла і кляштара Аб’яднання сёстраў-кларысак, які адкрылі ў жніўні ў 2010 годзе. У 2004 годзе былі ліквідаваныя пасажырскія цягнікі на чыгунцы да Цісаўкі. 21 чэрвеня ў 2007 годзе гарадскі савет ухваліў увядзенне беларускай мовы ў якасці дапаможнай. 18 жніўня ў 2012 годзе адбыўся візіт патрыярха Кірыла ў Сабор Святой Тройцы.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]
Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.
Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з’яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.
Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.
Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Беларусы ў Гайнаўцы
[правіць | правіць зыходнік]
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 года ў Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.
У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з’яўляецца абавязковым.
Гайнаўка — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 годзе была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных залаў, кіназалу, бібліятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.
Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.
27 чэрвеня 2007 года Рада горада Гайнаўка прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]
- Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
- Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
- Царква Святой Тройцы (1981—1983) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхал Андрасюк
- Катажына Бонда (нар. 1977) — польская пісьменніца беларускага паходжання
- Наталля Герасімюк
- Міра Лукша
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805011-0923035?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ Палуян, І. В. Белавежска-Гайнаўская забастоўка рабочых лесапільных заводаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 342—343. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ Hajnówka / 01 (польск.). Wyburzone.pl. Праверана 14 лютага 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гайнаўка- Афіцыйная старонка
