Мікалай Сідаравіч Сачко
Мікалай Сідаравіч Сачко | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лютага 1921 (103 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Сідаравіч Сачко (17 лютага 1921, с. Авуз-Кірк, Джанкойскі раён, Крым, Украіна — ?) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю (1945).
Працаваў у Новасібірскім самалётабудаўнічым заводзе (1941—1945), Новасібірскім металургічным заводзе (з 1945), Сібірскім металургічным інстытуце (з 1955, кафедра арганізацыі вытворчасці і эканомікі чорнай металургіі, дацэнт, у 1956—1964 — загадчык кафедры), Варонежскім політэхнічным інстытуце (1965—1966, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1966—2011, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, у 1967—1988 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: навукова-тэхнічны прагрэс у машынабудаванні; арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны эканаміст Беларускай ССР» (1980).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Проблемы концентрации производства в промышленности СССР : автореферат диссертации … доктора экономических наук / Сачко Н. С. — Новосибирск, 1964.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сачко Мікалай Сідаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 219.
- Сачко Николай Сидорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 577.
- Сачко Николай Сидорович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 69—70.
- Ученый-экономист — основатель кафедры / Т. А. Сахнович // Проблемы экономики, организации и управления промышленными предприятиями : материалы международной научно-практической конференции, посвященной 50-летию кафедры экономики и организации машиностроительного производства, 15—17 февраля 2017 года, Минск, Республика Беларусь. — Минск, 2017. — С. 3—6.
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Крыме
- Выкладчыкі Варонежскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Сібірскага дзяржаўнага індустрыяльнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Дактары эканамічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты СССР
- Эканамісты Беларусі