Мікаэль Кінгсберы
| Мікаэль Кінгсберы | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі |
| Мянушка | Mik[1] |
| Спецыялізацыя | фрыстайл[2] |
| Нарадзіўся |
24 ліпеня 1992 (33 гады) Сент-Агат-дэ-Мон (Канада) |
| Грамадзянства |
|
| Рост | 175 зм |
| Вага | 61 кг |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Мікаэль Кінгсберы (англ.: Mikaël Kingsbury; нар.24 ліпеня 1992) — канадскі фрыстайліст, які спецыялізуецца ў могуле. Чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.
Дэбютаваў у спаборніцтвах кубка свету 8 студзеня 2010 года на этапе ў Калгары, дзе заняў 36-е месца. Менш чым праз год, у снежні, канадзец упершыню дабраўся да кубкавага подыўма, стаўшы другім на этапе ў Куусама. А яшчэ праз 10 дзён, у кітайскім Бейда Лэйк Кінгсберы атрымаў сваю першую перамогу ў могуле.
У тым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дзір Вэлі. У спаборніцтвах па могулу канадац заваяваў бронзу, саступіўшы французу Гільба Кала і свайму суайчынніку, алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Біладо. У паралельным могуле Кінгсберы зноў саступіў Біладо, але на гэты раз на другой пазіцыі. Агульны залік сезону канадзец скончыў чацвёртым, а ў могульном заліку стаў трэцім.
У сезоне 2011/2012 Кінгсберы атрымаў 8 перамог у могуле і паралельным могуле (з іх 6 запар, паўтарыўшы рэкорд сусветных кубкаў) і выйграў як залік могула, так і генеральную класіфікацыю, стаўшы уладальнікам Кубка свету ў дзевятнаццацігадовым узросце.
У падобным рэчычы канадзец выступаў у сезоне 2012/2013. Ён зноў выйграў шэсць стартаў, агульны і малы залікі Кубка свету. А з чэмпіянату свету ў Нарвегіі Кінгсберы зноў вярнуўся з двума медалямі: у паралельным могуле ён зноў стаў другім (зноў саступіўшы Біладо), а ў звычайным могуле ён заваяваў золата, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету.
Выступленні ў Кубку свету
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Агульны залік | Могул |
|---|---|---|
| 2009/2010 | 64 | 22 |
| 2010/2011 | 4 | |
| 2011/2012 | ||
| 2012/2013 |
Перамогі ў Кубку свету
[правіць | правіць зыходнік]| Дата | Месца правядзення | Дысцыпліна |
|---|---|---|
| 21 снежня 2010 | Могул | |
| 29 студзеня 2011 | Могул | |
| 10 снежня 2011 | Могул | |
| 20 снежня 2011 | Паралельны могул | |
| 14 студзеня 2012 | Паралельны могул | |
| 19 студзеня 2012 | Могул | |
| 28 студзеня 2012 | Могул | |
| 2 лютага 2012 | Могул | |
| 12 лютага 2012 | Могул | |
| 18 лютага 2012 | Могул | |
| 15 снежня 2012 | Паралельны могул | |
| 17 студзеня 2013 | Могул | |
| 26 студзеня 2013 | Могул | |
| 31 студзеня 2013 | Могул | |
| 15 лютага 2013 | Могул | |
| 23 лютага 2013 | Могул |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікаэль Кінгсберы — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Профіль на сайце Freestyle Skiing Canada