Перайсці да зместу

Мікель Аярсабаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікель Аярсабаль
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1997(1997-04-21)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,81 м
Вага 78 кг
Пазіцыя inside forward
Клубная кар’ера[* 1]
0000—2011 Эйбар[d]
2011—2015 Рэал Сасьедад
2013—2015 Рэал Сасьедад B[d] 13 (3)
2013—2014   Эйбар[d]
2015—0000 Рэал Сасьедад 344 (97)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікель Аярсабаль Угартэ (баскск.: Mikel Oyarzabal Ugarte; нар. 21 красавіка 1997 года, Эйбар, Краіна Баскаў) — іспанскі футбаліст, вінгер клуба «Рэал Сасьедад» і зборнай Іспаніі. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Чэмпіён Еўропы 2024 года.

Кар’ера ў зборнай

[правіць | правіць зыходнік]

Мікель прадстаўляў Іспанію на юнацкім узроўні. За нацыянальную зборную Іспаніі ён дэбютаваў 29 мая 2016 года ў матчы супраць зборнай Босніі і Герцагавіны.

Улетку 2019 года Мікель быў запрошаны ў зборную для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзевых каманд, які адбыўся ў Італіі. У трэцім матчы ў групе супраць Польшчы ён вызначыўся голам на 35-й хвіліне і яго каманда разграміла саперніка 5:0. У паўфінале забіў адзін мяч з пенальці ў вароты Францыі, а яго каманда перамагла 4:1 і прабілася ў фінал.

Зноскі

  1. Mikel Oyarzabal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.