Мікены
| Мікены і Тырынф* | |
|---|---|
| Mycenae and Tiryns** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Тып | культурны |
| Крытэрыі | i, ii, iii, iv, vi |
| Спасылка | 1 |
| Рэгіён*** | Еўропа |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1999 (23 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Мікены (грэч. Μυκήνες) — старажытнагрэчаскі горад у Аргалідзе (п-аў Пелапанес), буйны цэнтр Крыта-мікеткай культуры ў эпоху бронзы.
Заселены ў пач. 3-га тыс. да н.э. 3 17 ст. да н.э. сталіца адной з дзяржаў ахейцаў. У 14-12 ст. да н.э. дасягаулі эканамічнага і палітычнага росквіту, пашырылі свой уплыў на ўвесь Пелапанес, авалодалі Кносам, замацавалі сувязі з Егіптам, хецкай дзяржавай, Кіпрам, Сірыяй. У канцы 12 ст. да н.э. разбураны дарыйцамі. У І тыс. да н.э. невялікае паселішча, якое ў 468 да н.э. заваявалі і зруйнавалі аргасцы.
У выніку раскопак (пачаты ў 1874-76 Г. Шліманам) адкрыты: шахтавыя грабніцы з багатым пахавальным інвентаром (17-16 ст. да н.э.), цыклапічныя сцены крэпасці з т.зв. Львінымі варотамі, палац з лесвіцамі, дваром, гаспадарчымі і жылымі памяшканнямі, аздобленымі фрэскамі, статуямі і інш., жылыя дамы (усё 14-13 ст. да н.э.), зернесховішча (12 ст. да н.э.) і інш. У ніжнім горадзе выяўлены жылыя дамы, цыстэрны, толасы (14-13 ст. да н.э.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bartoněk A. Zlaté Mykény. Praha, 1983. (чэшск.)
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 941 рус. • англ. • фр. |