Мілан Ёксімавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мілан Ёксімавіч
Нарадзіўся 9 лютага 1990(1990-02-09)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Младаст (Лучані)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Сербія Слабада (Ужыцэ) 20 (2)
2009—2011 Сербія Інджыя 41 (0)
2011—2012 Сербія Спартак (Субаціца) 24 (0)
2012—2013 Сербія Едзінства (Ужыцэ) 25 (1)
2013—2014 Сербія Металац (Горні Міланавац) 15 (0)
2014—2016 Сербія Едзінства (Ужыцэ) 44 (1)
2016—2017 Сербія Слабада (Ужыцэ) 29 (0)
2017 Беларусь Гарадзея 12 (0)
2018 Ісландыя Акурэйры 16 (0)
2019—2020 Беларусь Гарадзея 45 (1)
2020—2021 Латвія Ліепая 14 (0)
2021—2023 Сербія Нові-Пазар 59 (2)
2023— Сербія Младаст (Лучані)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2023.

Мілан Ёксімавіч (нар. 9 лютага 1990, Ужыцэ) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе «Слабада» з роднага горада Ужыцэ. Пазней выступаў за іншы клуб з Ужыцэ — «Едзінства Пуцеві», а таксама за «Інджыю», субаціцкі «Спартак» і «Металац». У 2010—2012 гадах выступаў у сербскай Суперлізе, у астатнія гады гуляў у ніжэйшых дывізіёнах.

У ліпені 2017 года папоўніў склад беларускага клуба «Гарадзея»[2], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[3]. Сезон 2018 правёў у ісландскім клубе «Акурэйры».

У студзені 2019 года было абвешчана аб вяртанні сербскага абаронцы ў «Гарадзею»[4]. У сезоне 2019 трывала гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2020[5]. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[6] і перайшоў у «Ліепаю».

У ліпені 2021 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Нові-Пазар». У чэрвені 2023 года перайшоў у «Младаст» з Лучані.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]