Мілан Экерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілан Экерт
Пасол Чэхіі ў Беларусі
студзень 2014 — 2018
Папярэднік Іржы Карас[cs]
в. а. Дагмар Дзідзенка Новаградска
Пераемнік Томаш Перніцкі
Пасол Чэхіі ў Азербайджане
з 10 верасня 2018
Папярэднік Віцезслаў Піванька
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 мая 2004 — 19 ліпеня 2004
дэпутат Палаты дэпутатаў ЧР
1 чэрвеня 1996 — 15 чэрвеня 2006
раднік Клатавы
2 лістапада 2002 — 10 лютага 2004
21 кастрычніка 2006 — 21 кастрычніка 2010

Нараджэнне 2 сакавіка 1965(1965-03-02) (59 гадоў)
Жонка Івана Экертава
Дзеці Марцін
Нацыянальнасць чэх
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мі́лан Э́керт (чэшск.: Milan Ekert; нар. 2 сакавіка 1965, Пльзень, Чэхаславакія) — чэшскі палітычны дзеяч, дэпутат дэпутацкай палаты парламента ад сацыял-дэмакратычнай партыі (ЧСДП). У 2014—2018 гадах быў паслом Чэхіі ў Беларусі, з 2018 года пасол у Азербайджане.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў сярэдняй школе ў Клатавы. Скончыў факультэт аграноміі філіяла Чэшскага аграрнага ўніверсітэта ў Чэске-Будзеёвіцах (1984—1988), працаваць пачаў тэхнічным экспертам.

Адслужыўшы ў войску (1988—1989), працаваў аграномам на ферме, праектным архітэктарам[1], землемерам.

На выбарах 1996 года быў выбраны ў дэпутацкую палату ад ЧСДП (выбарчая акруга Заходне-Чэшскі край)[2]. Перавыбіраўся ў 1998 і 2002 гадах. У 1996—1998 уваходзіў у сельскагаспадарчы камітэт, у 1998—2002 — у бюджэтным камітэце, у 1998—2004 — у камітэце па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі, таксама ў 1998—2006 — старшыня пастаяннай дэлегацыі Парламента ў Міжпарламенцкім звязе. У 2000—2003 быў намеснікам старшыні парламенцкай фракцыі ЧСДП[3][4][5].

У маі — ліпені 2004 часова ўваходзіў у склад Еўрапарламента, член Сельскагаспадарчага камітэта. У 2004—2006 — сябра камітэту па еўрапейскіх справах Парламента ЧР.

Займаўся камунальнай палітыкай. На камунальных выбарах 1998 беспаспяхова вылучаўся ў раду горада Клатавы ад ЧСДП, а ў 2002 і 2006 быў абраны сябрам рады Клатавы.

З 2006 — у структуры Міністэрства замежных спраў, сакратар намесніка міністра[6]. З 2008 працаваў у пасольстве ў Кіеве (віцэ-консул, прэс-аташэ).

У 2010 Мілан Экерт быў прызначаны прэс-аташэ чэшскага пасольства ў Кіеве[7][8]. У 20142018 гадах быў паслом Чэхіі ў Беларусі, з 2018 года пасол у Азербайджане.

Валодае рускай, англійскай, разумее нямецкую, украінскую мовы.

Зноскі

  1. Zpráva ČTK: Kandidáti ČSSD pro volby do Evropského parlamentu, Datum vydání: 6.4.2004, Čas vydání: 10:00, ID: 20040323F00412.
  2. Volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu České republiky konané ve dnech 31.5. - 1.6.1996(нявызн.). volby.cz (8 снежня 2012).
  3. Milan Ekert(нявызн.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky (8 снежня 2012).
  4. Milan Ekert(нявызн.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky (8 снежня 2012).
  5. Milan Ekert(нявызн.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky (8 снежня 2012).
  6. Počet obyvatel: 22 898 Osoba: Milan Ekert(нявызн.)(недаступная спасылка). komunalnipolitika.cz (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2015. Праверана 21 лютага 2020.
  7. Zpráva ČTK: Právo: Kyjev chce prodat budovu, ve které sídlí česká ambasáda, Datum vydání: 3.3.2010, Čas vydání: 01:41, ID: T201003030025501.
  8. České ambasádě v Kyjevě hrozí, že přijde o střechu nad hlavou(нявызн.)(недаступная спасылка). novinky.cz (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2010. Праверана 21 лютага 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]