Размах крылаў 9—16 мм. Матылі цёмныя, з доўгімі вусікамі і кароткім хабатком. Крылы ўкрытыя лускавінкамі і дробнымі шыпікамі. Пярэднія крылы выцягнутыя, з светлымі плямамі і металічным бляскам, радзей з крапінкамі.
Лёт матылёў у маі — жніўні. Вусені мініруюць пупышкі, лісце і сцяблы, пазней ператвараюць міну ў чэхлік і жывуць у ім на глебе, кормяцца ніжэйшымі раслінамі і апалым лісцем.