Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава
Размяшчэнне
Дата заснавання 1946
giv.by

Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава — шпіталь у аграгарадку Лясны Мінскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны заснаваны ў вёсцы Бараўляны ў 1946 годзе на базе ваеннага шпіталя, у 1972 годзе пабудаваны новы архітэктурны комплекс (арх. М. Гулько, У. Крывашэеў)

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны

У аснову аб’ёмна-планіровачнага вырашэння комплексу пакладзены прынцып блакіроўкі карпусоў. Двухпавярховы цагляна-панэльны адміністрацыйна-бытавы корпус (уключае сталовую, бібліятэку, клуб, пакоі для гульняў і інш.) праз фае, размешчанае на 2-м паверсе, злучаны з 5-павярховым каркасна-панэльным бальнічным корпусам калідорнай планіроўкі. Палаты арыентаваны на поўдзень. Комплекс уключае таксама 3-павярховыя фізіятэрапеўтычны і аперацыйны карпусы. Фасады карпусоў вырашаны ў дакладных, лаканічных формах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Ф. Валошын. «Бараўляны» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]