Мінскі фарфоравы завод
Jump to navigation
Jump to search
Мінскі фарфоравы завод — былое прадпрыемства г.Мінск. Створана ў 1883 годзе як завод кафлянай пліткі. З 1920 года кафляны, з 1951 года фарфора-фаянсавы, з 1961 года фарфоравы завод. У 1954 годзе ўведзена ў дзеянне аддзяленне радыёкерамікі, у 1962 годзе — цэх фарфоравага посуду, у 1973 годзе жывапісна-муфельнае аддзяленне, у 2009 годзе завод спыніў існаванне.
Выпускаў фарфоарвы посуд, радыёкераміку, вогнетрывалыя вырабы, эмалі і грунты. Выпускаў мастацкія фарфоравыя вырабы (каля 170 найменняў).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.