Мінск-22

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мінск-22 — савецкая электронная вылічальная машына другога пакалення. Паводле класіфікацыі, прынятай у пачатку вытворчасці, належала да ЭВМ сярэдняга класа. Машына стваралася для вырашэння планава-эканамічных задач у народнай гаспадарцы. З'яўлялася мадэрнізацыяй «Мінск-2», мела магчымасць павелічэння аператыўнай памяці і магчымасць далучэння новых прылад уводу-вываду. Серыйная вытворчасць пачалася ў 1965 годзе.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Разраднасць (даўжыня слова): 37 разрадаў;
  • Сістэма каманд: 108 каманд, двухадрасная, фармат адрасу залежыць ад рэжыму работы — звычайны рэжым ці рэжым Т;
  • Ёмістасць аператыўнай памяці на магнітных сардэчніках (МАЗП): 8192 слоў;
  • Цыкл звароту да МАЗП: 24 мксек;
  • Ёмістасць знешняй памяці на магнітнай стужцы (8 стужкапрацяжных механізмаў): 100 тыс. слоў на 1 катушку;
  • спосаб прадстаўлення інфармацыі: лікі з фіксаванай і нефіксаванай коскай, літарна-лічбавая інфармацыя ў 6-разрадным кодзе М-2 (6 сімвалаў у ячэйцы, знакавы разрад не ужываецца);
  • дыяпазон прадстаўлення лікаў:
    • з фіксаванай коскай: 0 ≤ |x| < 1
    • з нефіксаванай коскай: 0,5421010·10−19 — 0,9223372·1019;
  • хуткасць уводу інфармацыі:
    • з перфастужкі: 1000 радкоў/сек
    • з перфакартак: 300 картак/мін;
  • хуткасць вываду інфармацыі:
    • на перфастужку: 80 радкоў/сек
    • на перфакарткі: 100 картак/мін;
    • на літарна-лічбавы друкавальны механізм: 25 — 400 радкоў/мін;

Хуткадзейнасць: каля 56 тысяч аперацый/сек; Час выканання асноўных аперацый:

  • складанне двух двайковых 37-разрадных лікаў з фіксаванай коскай: 12 мксек;
  • складанне двух двайковых 37-разрадных лікаў з нефіксаванай коскай: 75 мксек;
  • памнажэнне двух двайковых 37-разрадных лікаў з нефіксаванай коскай: 200 мксек;

Праграмнае забеспячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Для Мінск-22 было распрацавана досыць багатае праграмнае забеспячэнне:

  • бібліятэкі стандартных праграм (БСП-63 ці БСП-67);
  • сістэма сімвальнага кадавання (ССК);
  • аўтакод для вырашэння інжынерных задач «АКИ»;
  • транслятар з мовы АЛГЭК (тып КОБОЛ);
  • транслятар з мовы АЛГОЛ (МЭИ-3)[1];
  • транслятар з мовы ФАРТРАН;

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калачёв В. М., Якубович М. М. Программирование на ЭЦВМ «Минск-2» и «Минск-22» — Москва «Советское радио» 1971.
  • Королёв Л. Н. Структура ЭВМ и их математическое обеспечение — Москва «Наука» 1974.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]